Харчаванне без фастфуда

Харчаванне без фастфуда

26143236_diyabe1

Па дадзеных экспертаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), колькасць і якасць ужываемых прадуктаў харчавання з’яўляюцца асноўнымі фактарамі, якія вызначаюць здароўе людзей.
Харчаванне сучаснага чалавека, як увогуле і ўсё ў нашым жыцці, зведала істотныя змены. Па-першае, тэмп жыцця стаў больш хуткім і на нармальны прыём ежы часта проста не хапае часу, у выніку – харчовы рацыён складаецца з суцэльных перакусаў і перахопаў на бягу ці ў перапынках паміж тэрміновымі справамі.
Па-другое, з’яўляюцца новыя тэхналогіі і новыя прадукты харчавання, некаторыя з якіх проста шкодныя, іншыя непажаданыя.
Да першай групы, гэта значыць, да безумоўна шкодных, адносяцца прадукты, якія ўтрымліваюць генетычна-мадыфікаваныя кампаненты (яны маркіруюцца адпаведнай паметкай ГМА), некантралюемае спажыванне якіх можа мець непрадказальныя наступствы ў будучым, таму ад іх варта засцерагчы ў першую чаргу дзяцей і падлеткаў.
Да другой групы можна аднесці фастфуды: бутэрброды, піражкі, здобныя булачкі, сасіскі ў цесце, піцу, хот-догі і гамбургеры, бульбу фры, “ежу з пакецікаў” (чыпсы, хуткарастваральную локшыну тыпу “Ролтан”, кірыешкі, салёныя кальмарыкі, запараную бульбу, булённыя кубікі ), сухія сняданкі (шматкі, палачкі).
Яны шкодныя і дарослым, і вядома ж, дзецям, хоць многае з гэтага ўжываецца менавіта малымі. Харчавацца такімі прадуктамі рэгулярна нельга, гэта можа прывесці да нядобрых наступстваў.
Па-першае, лішак “хуткіх” вугляводаў перагружае падстраўнікавую залозу, прыводзіць да хуткага павялічвання масы цела, што можа спрыяць развіццю цукровага дыябету.
Некаторыя з гэтых прадуктаў утрымліваюць кансерванты і вялікую колькасць скрытай солі. Перагружаныя печань і ныркі павінны ўсё гэта абясшкодзіць і вывесці з арганізма.
Ёсць таксама інфармацыя, што ў выніку тэрмічнай апрацоўкі крухмалаў, тлушчаў утвараюцца канцэрагенныя рэчывы. У такой ежы практычна поўнасцю адсутнічаюць вітаміны і мінералы. Таму варта цалкам выключыць з рацыёну дзяцей і асобаў рэпрадуктыўнага ўзросту прадукты, якія змяшчаюць ГМА і “ежу з пакецікаў”. А аматарам піцы, гамбургераў і хот-догаў, бульбы фры, здобнай выпечкі, піражкоў, сасісак у цесце варта запомніць два простыя правілы, якія прапануюць дыетолагі:
– не есці фастфуд часцей, чым раз у тыдзень, а пажадана яшчэ радзей;
– калі днём вы елі фаст-фуд, увечары аснову рацыёну харчавання (не менш за 75%) павінны складаць садавіна і гародніна.
Ірына АСТРОЎСКАЯ, урач-валеолаг УАЗ “Жабінкаўская ЦРБ”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro