1256739946_6043961cc2Чарніц назапасілі…

Заканчваецца збор дзікарослых чарніц у лясах Брэстчыны. За перыяд з чэрвеня па жнівень усе жадаючыя змаглі папоўніць запасы не толькі смачнай, але і карыснай ягады.

Пад час дзяржаўнага кантролю за прыродакарыстаннем міжраённыя інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету ажыццяўлялі мерапрыемствы па праверцы законнасці збору ягад грамадзянамі. У выніку інспекцыямі Брэсцкай вобласці за парушэнне правіл іх збору ў чэрвені-жніўні бягучага года да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 47 грамадзян. Штрафы за парушэнне гэтых правіл па санкцыі арт. 15.26 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях у асобных выпадках склалі да 20 базавых велічыняў, а парушальнікі вымушаны былі кампенсаваць шкоду, нанесеную акаляючаму асяроддзю і кошт незаконна здабытай прадукцыі лесакарыстання. У парушальнікаў таксама канфіскаваны механічныя сродкі збору ягад – грабянцы – і незаконна здабытыя ягады.

Час ісці па брусніцы і журавіны

Штогод кожны рэгіён Беларусі самастойна прымае рашэнне пра тэрміны нарыхтоўкі брусніц і журавін у залежнасці ад мясцовых умоў надвор’я і ступені спеласці ягад. Гэта робіцца з мэтай захавання, рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў расліннага свету, недапушчэння знясілення і дэградацыі ягаднікаў, атрымання спелай і якаснай прадукцыі. Сёлета ягады ўсюды паспелі раней, чым звычайна.

У адпаведнасці з рашэннем Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта брусніцы можна збіраць з 15 жніўня, сезон збору журавін адкрыецца 27 жніўня.
Брэсцкая міжраённая інспекцыя нагадвае, што нарыхтоўка і збор брусніц, як і іншых дзікарослых ягад, не павінны ажыццяўляцца спосабамі, якія наносяць шкоду ягаднікам. Розныя механічныя прыстасаванні (напрыклад, грабянцы) па-за законам. Іх ужыванне пашкоджвае і змяншае ўраджайнасць ягаднікаў у наступныя гады.
Таксама важна нагадаць, што нарыхтоўка і збор дзікарослых ягад у прамысловых мэтах забараняецца:
– у лясах запаведнікаў і на тэрыторыях помнікаў прыроды;
– у лясах асоба каштоўных участкаў ляснога фонду, якія маюць генетычнае, навуковае і гісторыка-культурнае значэнне;
– у гарадскіх лясах і лясах лесапаркавых частак зялёных зон;
– у курортных лясах;
– на ўчастках ляснога фонду – глушцовых токах і ў радыусе 300 метраў вакол іх, вызначаных юрыдычнымі асобамі, якія вядуць лясную гаспадарку.
За парушэнне правіл збору і нарыхтоўкі дзікарослых ягад, у тым ліку брусніц і журавін, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць – арт. 15.26 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Для грамадзян памер штрафу складае да 20 базавых велічыняў, для індывідуальных прадпрымальнікаў – да 100 БВ, для юрыдычных асоб – да 500 БВ. Акрамя таго, забаронены гандаль ягадамі ў неўсталяваных месцах.
Пра факты парушэння збору ягад і грыбоў можна паведаміць на тэлефон гарачай лініі Брэсцкай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету (8-0162) 20-70-00.
Віталь СІРЭНКА, намеснік начальніка Брэсцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top