Асабліва горка і сумна ўсведамляць, калі з жыцця адыходзяць лепшыя. 6 ліпеня 2016 года на 87-ым годзе жыцця перастала біцца сэрца ГАЛАЎЧЫНЕР ВАЛЕРЫІ МІХАЙЛАЎНЫ. Яна была яркаю асобаю ў педагагічным асяродку, заўсёды заставалася вернай аднойчы выбранай прафесіі.
Валерыя Міхайлаўна нарадзілася 25 сакавіка 1929 года ў Волхаве Ленінградскай вобласці. У 1950 годзе яна скончыла Молатаўскі педагагічны інстытут і была накіравана на працу ў Брэсцкую вобласць. Пяць гадоў настаўнічала ў Камянецкім раёне, а з 1955 па 1990-ы ў Жабінцы выкладала рускую мову і літаратуру, была намеснікам дырэктара. Яе педагагічны стаж чатыры дзясяткі гадоў. За гэты час не адно пакаленне жабінкаўцаў стала яе вучнямі.
Педагог з вялікай літары цудоўна валодала прадметам, умела коратка і сцісла на цудоўнай літаратурнай мове выкласці вучэбны матэрыял, была строгая і патрабавальная. На пасадзе намесніка дырэктара паказала сябе як выдатны арганізатар, талковы метадыст, дапамагла ў станаўленні не аднаму маладому спецыялісту. Сваёй добрасумленнай, адказнай педагагічнай дзейнасцю ўнесла важкі ўклад у станаўленне і развіццё сістэмы адукацыі на Жабінкаўшчыне, умацаванне прэстыжу педагагічнай прафесіі.
За шматгадовую і плённую працу В.М.Галаўчынер была ўдасто-ена звання “Выдатнік народнай адукацыі БССР”.
Светлая памяць пра Валерыю Міхайлаўну Галаўчынер назаўсёды застанецца ў сэрцах яе калегаў, вучняў, знаёмых, усіх тых, хто ведаў яе ці сустракаўся з ёю.
Раённы савет ветэранаў педагагічнай працы.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.