Праздник для каждого ребенка

Праздник для каждого ребенка

З ініцыятывы РКГА “БРСМ” 10 студзеня г.г. лясная прыгажуня сабрала хлопчыкаў і дзяўчынак цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі на чароўнае свята.
У карагодзе з Дзедам Марозам і Снягуркай удзельнічалі выхаванцы спецыяльнай дашкольнай групы і вучні 3-6 класаў для дзяцей з цяжкімі адхіленнямі ў развіцці. Вершы, гульні-забаўлянкі, падарункі –— усё было на свяце. Завяршылася свята сумеснай творчай працай дзетак, педагогаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і гасцей. Яны дружна стварылі навагодні калаж з казачных папяровых фігурак, які пакінулі на памяць дзецям. Асноўнае выказванне, якое гучала ў гэты дзень, — каб жаданні спраўдзіліся ва ўсіх. Свята ўдалося дзякуючы старэйшым арганізатарам і спонсарам свята. Народны тэатр гумару “Хмелеўскія валацугі” і вучні Хмелеўскай адзінаццацігодкі падрыхтавалі святочную праграму, а кіраўніцтва ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” і раённай прафсаюзнай арганізацыі АПК выдзеліла салодкія падарункі. Дзякуй ім за гэта.
М.ВАСІЛЬЕЎ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top