ZALA: 200 тысяч абанентаў

ZALA: 200 тысяч абанентаў

logo_zala

5 жніўня Брэсцкі філіял РУП “Белтэлекам” перасягнуў чарговую рэкордную мяжу: да інтэрактыўнага тэлебачання ZALA быў падключаны юбілейны, 200-тысячны, абанент па Брэсцкай вобласці.

Шчасліўчык атрымаў у падарунак сертыфікат, які дае магчымасць на працягу паўгода бясплатна карыстацца паслугамі доступу ў інтэрнэт на хуткасці 50 Мбіт/с і лічбавым інтэрактыўным тэлебачаннем ZALA (пакет паслуг “Ясна 50”) з дадатковым тэматычным пакетам.

Як паведаміў спецыяліст па маркетынгу тэлекамунікацыйных паслуг Жабінкаўскага вузла электрасувязі Сямён Бурак, на сённяшні дзень на Жабінкаўшчыне паслугай інтэрактыўнага тэлебачання ZALA карыстаюцца 6030 абанентаў, да канца года плануецца падключыць яшчэ каля 500. Сямён Васільевіч нагадаў, што абсталяванне для падключэння паслуг РУП “Белтэлекам” прадастаўляе абанентам у карыстанне бясплатна на ўвесь тэрмін дзеяння дагавора.

Наталля ВАЛОШКА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro