За лішкі грошы не лішнія

За лішкі грошы не лішнія

160

Набліжаецца восень – час, калі дбайныя гаспадары збіраюць ураджай. У многіх рупліўцаў, што ўсё лета змагаліся з пустазеллем на градках і дачах, радуюць вока садавіна і гародніна – значыцца, хопіць і сабе на зіму, і сябрам-знаёмым.

У многіх чытачоў узнікае пытанне: а куды падзець лішкі тых жа сліў, груш і яблыкаў? Апад жа захоўваецца нядоўга…

Рашэнне прапануе філіял “Жабінкаўскі” ГУП “Брэсцкая міжраённая гандлёвая база”. З задавальненнем ад вас прымуць лішкі вырашчанага ўраджаю, ды яшчэ і грошы заплацяць. Напрыклад, сёлета рупліўцы-жабінкаўцы здалі 19 тон бульбы, 32 – капусты, 8 – цыбулі, 7 – морквы, 15 – агуркоў, 2,8 – памідораў, 1,8 – чарніц.

Зараз актыўна вядзецца прыёмка яблычнага ападу. Кошт – 40 капеек за кілаграм (400 рублёў да дэнамінацыі).

Як паведамілі ў філіяле “Жабінкаўскі” ГУП “Брэсцкая міжраённая гандлёвая база”, ад жабінкаўцаў прынялі 5,8 тоны яблыкаў. Можна самастойна адвезці мяхі з яблыкамі-ападамі на нарыхтоўчы пункт (так называемы халадзільнік па вул. Палявая, працуе з 8.30 да 16.40). Калі збярэцца звыш дзясятка мяхоў, можна пазваніць па тэл. 6-07-06 (філіял Брэсцкай міжрайбазы), 2-88-85 (склад) або (8029)608-85-09 і па лішкі прыедуць машынай і ўзважаць на месцы прадукцыю сада. Ва ўсіх вясковых магазінах ёсць інфармацыя аб кошце прымаемых садавіны і гародніны.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro