Старшыня Жабінкаўскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Наталля Карпук на працягу тыдня неаднойчы прыязджала ў сельгаскааператывы раёна, каб павіншаваць рупліўцаў-“тысячнікаў” на жніве і ўручыць ім грашовыя сертыфікаты і кепкі з сімволікай прафсаюза АПК.
Хлебаробы ААТ “Жабінкаўскі”, напрыклад, устанавілі своеасаблівы рэкорд: намалацілі звыш 7 тысяч тон збожжа, пры гэтым усе пяць экіпажаў дасягнулі тысячнай мяжы. Гэта камбайнеры Леанід Лугаўцоў і Вячаслаў Пясецкі; Дзяніс Празапас і Андрэй Валасюк; Андрэй Старун і Сяргей Свіціч, Аляксей Русіла і Сяргей Главацкі, бацька і сын Аляксей і Сяргей Буцько.
У СВК “Хмелева” два экіпажы сталі “тысячнікамі” – гэта камбайнеры Аляксандр Гойка і Віктар Марыніч, а таксама Аляксандр і Іван Дзянішчычы. Дарэчы, бацька і сын Дзянішчычы некалькі год запар трымаюць марку перадавікоў. Сын Аляксандр, як памочнік, яшчэ і збожжа ад камбайна паспяваў адвозіць. Ён таксама ў ліку вадзіцеляў-“тысячнікаў”.
Хлебаробы-хмелеўцы ўстанавілі на жніве своеасаблівы рэкорд па колькасці перадавікоў-вадзіцеляў, занятых на адвозцы збожжа ад камбайнаў. Сярод лідараў-“тысячнікаў” ужо названы Аляксандр Дзянішчыч і Анатоль Кашалюк. Яшчэ тры вадзіцелі: Віктар Жучык, Сяргей Хвясюк і Мікалай Марыніч – удастоены ўвагі і падарункаў ад прафсаюза работнікаў АПК, бо яны – перадавікі сярод вадзіцеляў малатанажных машын.
У СВК “Маціевічы” ў лідарах Віктар Васільчык – на яго рахунку 1048 перавезеных тон збожжа. У СВК “Вазнясенскі” ў апошнія дні жніва вадзіцелі Мікалай Альшанец і Мікалай Стоцік таксама выбіліся ў “тысячнікі”.
Наталля Карпук павіншавала ўсіх рупліўцаў з завяршэннем жніва, падзякавала хлебаробам за шчырую, самаадданую працу. Яны аруць, сеюць, жнуць, расцяць хлеб і да хлеба, ды яшчэ й ставяць рэкорды.
Святлана КІСЛАЯ.
На здымках: Анатоль Кашалюк, Віктар Жучык, Мікалай Марыніч, Сяргей Хвясюк, Аляксандр Гойка, Зоя Кацэра, Барыс Парафянюк; сямейны экіпаж у складзе Івана і Аляксандра Дзянішчычаў;
Фота аўтара.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.