Хлеб убралі. Будзем сеяць!

Хлеб убралі. Будзем сеяць!

У гэтыя жнівеньскія дні ў прамым і пераносным сэнсе слова ў аграрыяў работ больш, чым восем. Неабходна дапрацаваць убранае збожжа, даставіць яго ў хлебапрыёмныя пункты, праводзіць лушчэнне сцярніны, рыхтаваць глебу пад будучы ўраджай, звозіць з палёў салому. Таму на ўліку кожны чалавек, трактар, аўтамашына. Здавалася б, сабралі хлеб з палёў, можна крышку «перакурыць». Ды не, не ведаюць адпачынку механізатары. На падыходзе іншыя работы.

Напрыклад, Алег Міхалюк на палях ААТ “Ракітніца” ўбіраў зерневыя. Руплівец з напарнікам Васілём Аляшкевічам намалаціў на КЗС-12-18 1012 тон збожжа. Ён, дарэчы, трэці год запар становіцца “тысячнікам” у гаспадарцы. Ягоны зернеўборачны камбайн ужо стаіць на мехдвары, а спраўны малады чалавек у гэтыя дні на “Амкадоры” грузіць цюкаваную салому. Вадзіцель Леанід Шумавец вывозіць яе на платформе. Абмалочаныя палоскі будуць прастойваць нядоўга: хутка тут з’явяцца магутныя трактары-аратыя і сеялкі.

У СВК “Вазнясенскі” глебу пад азімую сяўбу рыхтуе Аляксандр Бартошык. Штодня на энерганасычаным трактары МТЗ 30-22 ён паспявае ўзараць да 20 гектараў. Як падкрэсліў намеснік старшыні гаспадаркі Рыгор Панасюк, неабходна падняць зябліва і падрыхтаваць глебы пад азімую сяўбу на 1100 гектарах ворыва. На дапамогу МТЗ 30-22 у бліжэйшыя дні выйдзе магутны “Джон Дзір”.

Святлана КІСЛАЯ.

Фота аўтара.

IMG_6903араты Аляксандр Бартошык

_DSC0441

Алег Міхалюк і Леанід Шумавец звозяць салому

 

 

 

 

На здымках: ;

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro