Автобус станет больше

Автобус станет больше

У 100-м нумары “Сельскай праўды” за 2010 год мы змяшчалі фельетон “Непрыемнасць абудзіла натхненне”. Яго аўтар жыхар г.Жабінка Юрый Уладзіміравіч Сідорка крытыкаваў у паўжартаўлівай і вершаванай форме рух грамадскага аўтатранспарту ў райцэнтры ў нядзельныя дні. Нагадаем, што ў гэты час нямала жабінкаўцаў, прыхільных да царкоўных традыцый, наведваюць Свята-Пакроўскі храм, размешчаны ў мікрараёне цукровага завода. А дабірацца туды многім прыходзіцца з другога канца Жабінкі — ад мікрараёна №1, што паблізу райбальніцы. Разам з тым склалася “завядзёнка”, ці то для эканоміі, ці то з-за недахопу вадзіцеляў у нядзелю на маршрут звычайна выходзіў невялікі аўтобус. У выніку многія, хто хацеў наведаць ранішнюю службу, вымушаны былі дабірацца сваім ходам. Фельетон быў дасланы кіраўніцтву філіяла “Аўтобусны парк №1 г.Брэста” ААТ “Брэстаблаўтатранс”. Неўзабаве мы атрымалі афіцыйны адказ за подпісам намесніка дырэктара перавозак А.М.Жогала. Ён паведаміў, што адміністрацыя аўтапарка ўважліва вывучыла сітуацыю, што склалася ў нашым горадзе, і прыйшла да высновы: жыхары маюць рацыю і патрабуецца неадкладна выправіць сітуацыю. Прынята рашэнне, пачынаючы з 9 студзеня 2011 года па нядзелях на маршрут “Бальніца — Чыгуначны вакзал — Цукровы завод” у 7 гадзін 56 хвілін надалей планаваць аўтобус большай умяшчальнасці.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top