У поспехах раёна і іх доля карпатлівай працы

У поспехах раёна і іх доля карпатлівай працы

встречаУ мінулую пятніцу былыя работнікі ўпраўленняў, аддзелаў райвыканкама, сельвыканкамаў сабраліся ў актавай зале на сустрэчу з кіраўніком раёна Дзмітрыем Гарадзецкім.
– Кожны з вас добрасумленна працаваў на сваім рабочым месцы ў розных сферах дзяржаўнага кіравання, набываў жыццёвы вопыт, перадаваў атрыманыя веды маладому пакаленню. Таму ў сённяшніх поспехах і дасягненнях раёна ёсць доля і вашай карпатлівай працы. Мы запрасілі вас, каб расказаць, як працягваем вашу справу, працоўныя традыцыі.
Ён прапанаваў правесці сустрэчу ў форме дыялогу. Спачатку расказаў, чым жыве і ганарыцца раён, якія сацыяльна-эканамічныя паказчыкі мае ў цэлым і ў асобных галінах: у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, сацыяльнай сферы. Госці ўважліва слухалі выступоўцу, а потым задавалі хвалюючыя пытанні наконт абсталявання зручных з’ездаў з тратуараў, ачысткі аўтобуснага прыпынку па вул. Дачная, вывазу і сартыроўкі смецця, завозу ў некаторыя магазіны свежага хлеба і інш.
Потым да трыбуны падышоў старшыня раённага Савета ветэранаў Анатоль Старыцкі. Ён расказаў аб дзейнасці арганізацыі і прапанаваў стварыць ветэранскую арганізацыю сярод працаўнікоў райвыканкама.
Далей сустрэча набыла лірычны характар дзякуючы мілагучным песням у выкананні спевакоў ГДК Аксаны Пракошынай, Андрэя Войнаша, Наталлі Сяргеевай і Валерыя Няменьшага.
Святлана БЯЛЯК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top