Партрэт кандыдата ў дэпутаты

Партрэт кандыдата ў дэпутаты

ярмошіна

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання завяршылася 11 жніўня.
«Зарэгістраваны 521 кандыдат у дэпутаты, 93 прэтэндэнтам адмоўлена, 16 чалавек самі адмовіліся ад удзелу ў выбарах», – сказала кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына. У цэлым яна пазітыўна ацэньвае колькасць канчатковых прэтэндэнтаў на месца ў парламенце, паколькі працэнт адмовы ў рэгістрацыі невысокі. «Працэнтныя адносіны адмоў – 14,8 працэнта, што на 10 працэнтаў менш, чым чатыры гады таму. Для параўнання: на папярэдніх парламенцкіх выбарах былі зарэгістраваны 363 кандыдаты, адмоў было 122, або 24,7 працэнта».
Усяго ў гэтым годзе кандыдатамі ў дэпутаты было вылучана 630 чалавек, што на 130 больш, чым на выбарах у 2012 годзе. Пры гэтым у выбаркамы паступіла 765 камплектаў дакументаў, што сведчыць аб розных спосабах вылучэння.
Кандыдаты будуць змагацца за 110 месцаў у парламенце.
Жанчын сярод зарэ-гістраваных кандыдатаў – 24,8 працэнта. Моладзі сярод зарэгістраваных кандыдатаў – 9,8 працэнта (крыху больш, чым у 2012 годзе, калі гэты паказчык склаў 9,1 працэнта), пенсіянераў – 8,1 працэнта (42 чалавекі).
У якасці кандыдатаў зарэгістраваны 31 беспрацоўны (6 працэнтаў).
Прадстаўнікі сацыяльнай сферы (адукацыя, культура, навука, ахова здароўя) склалі 18,2 працэнта (95 чалавек), дзяржорганаў – 9,8 працэнта (51 чалавек). Даволі шмат работнікаў прамысловасці – 17,3 працэнта (90 чалавек). Прадпрымальнікі склалі 6,7 працэнта (35 чалавек). Іншыя сферы дзейнасці прадстаўляюць 136 чалавек (26,1 працэнта).
БелТА.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*