Хутка званок пакліча на ўрок

Хутка званок пакліча на ўрок

школаАх, як незаўважна праляцела лета! Каляндар адлічвае дні другой паловы жніўня, і неўзабаве школьны залівісты званок пакліча загарэлых і радасных хлопчыкаў і дзяўчынак за парты.

Пакуль юныя шкаляры яшчэ адпачываюць, заклапочаныя бацькі штурмуюць магазіны і рынкі ў пошуках якасных і недарагіх школьных прылад і вопраткі для сыноў і дачок.
Неблагі выбар канцтавараў, а таксама касцюмаў, сарочак, блузак ад беларускіх швейных фірм прапануе юным жабінкаўцам магазін “Універмаг”.
Напрыклад, Наталля Скрабец, мама другакласніка Мікалая, задаволена разнастайным выбарам рукзакоў. Сын прыгледзеў тут прыгожы, зручны і, галоўнае, прымальны па кошце.
– У асноўным Мікалаю да школы ўсё набылі, – кажа мама. – Новенькі касцюм, сарочкі, сшыткі, ручкі, вокладкі. Сын просіць новы заплечнік. На жаль, гэты школьны атрыбут чамусьці ледзь “дажывае” да канца навучальнага года, хаця наш сынок акуратна карыстаецца рэчамі. У школу восенню ў першы клас пойдзе і малодшы Іван. Трэба і яму рукзак купляць. Каб абуць-апрануць двух шкаляроў, патрэбна не адна бацькоўская зарплата…
Хлопчыкі з нецярпеннем чакаюць 1 верасня. Для іх гэта своеасаблівае свята.
На здымку: выбіраюць рукзак другакласнік Мікалай Скрабец
з мамай Наталляй.
Тэкст і фота Святланы БЯЛЯК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro