Ищем таланты! И находим их

Ищем таланты! И находим их

30 снежня ў СШ №3 г.Жабінка прайшло ўзнагароджанне пераможцаў раённых прадметных алімпіяд. У гэтым навучальным годзе ў іх удзельнічала рэкордная колькасць вучняў — 237, з якіх 32 пазней адстойвалі гонар Жабінкаўшчыны ў вобласці.
На сцэну ў гэты дзень выйшаў 61 вучань. Прычым, некаторых ушаноўвалі не адзін раз, сярод іх Вікторыя Апекунова, Кацярына Другак, Яўген Мядзведзь, Арцём Бакун, Ігар Ігнатчык, Вольга Шалтанюк, Аляксей Лось, Хрысціна Цюрко, Вікторыя Грэтчанка. Узнагароджанне пераможцаў праводзілі намеснік старшыні райвыканкама А.С.Ануфрыюк, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама С.М.Янусік і яе намеснік К.М.Сіда. З віншаваннямі і пажаданнямі выступіла начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама В.У.Бортнік.
Перамога ў алімпіядзе — гэта вынік зладжанай працы дзелавой каманды, у складзе якой не толькі вучань, але і настаўнік, бацькі. Як заўважыла К.М.Сіда, ніякія сучасныя тэхналогіі ніколі не заменяць настаўніка. А таму месца на сцэне знайшлося і педагогам, якім пад сілу “не толькі адшукваць” алмазы сярод сваіх вучняў, але і ператвараць іх у брыльянты. Радуюцца поспехам сваіх таленавітых выхаванцаў настаўнікі Н.П.Зінчук і Н.У.Грэтчанка з СШ №1, К.Ф.Місіюк і С.В.Грэтчанка з ліцэя, В.А.Сахарчук з СШ №3. Іх вучні паказалі выдатныя веды ў беларускай і рускай мовах, інфарматыцы і матэматыцы і атрымалі за лепшыя вынікі ў раённых алімпіядах дыпломы I ступені.
У рамках работы са здольнымі дзецьмі ў час зімовых канікулаў прайшла раённая навукова-практычная канферэнцыя “З навукай у будучае”. Школьнікі аналізавалі магчымасці эканоміі паперы, вывучалі асаблівасці англійскага алфавіту, будавалі матэматычныя мадэлі, вывучалі ўплыў кіслотнасці асяроддзя на карозію металаў у быце, давалі рэкамендацыі ў выкарыстанні сваіх даследаванняў на практыцы. Найбольшую цікавасць выклікалі работы Канстанціна Вараб’я аб уплыве перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і Грунвальдскай бітве на далейшае развіццё беларускага народа, Дар’і Даманскай, Маргарыты Мароз, Вікторыі Лысюк і Яніны Шматко аб уздзеянні знешніх фактараў на электраправоднасць вады, Юрыя Зверава, які даследаваў крысталы  і паспрабаваў вырасціць іх у хатніх умовах, Кацярыны Сакалоўскай, якая вывучала выкарыстанне і распаўсюджванне ў свеце спецый і вострых прыпраў.
Аддзел адукацыі райвыканкама, установы адукацыі раёна вядуць мэтанакіраваную работу ў выяўленні і падтрымцы таленавітых дзяцей. Гэтыя мерапрыемствы таму пацвярджэнне. Жадаем поспехаў і далейшых перамог вучням і іх настаўнікам.
І.ПАЛЬЧУК, загадчыца методкабінета.
Фота І.Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top