Да 100-годдзя беларускай міліцыі

Да 100-годдзя беларускай міліцыі

1

Міністэрства ўнутраных спраў аб’яўляе аб правядзенні конкурсу на лепшыя літаратурныя, мастацкія і музычныя творы пра органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, прысвечаныя 100-годдзю міліцыі Беларусі.
Для ўдзелу запрашаюцца творчыя саюзы і калектывы, рэдакцыі, а таксама асобныя аўтары, у тым ліку супрацоўнікі і члены іх сем’яў, ветэраны органаў унутраных спраў.
У конкурс уключаны наступныя намінацыі:
– “Лепшы малюнак “Міліцыя вачамі дзяцей” (максімальны ўзрост удзельнікаў — 15 гадоў. Падаюцца арыгіналы малюнкаў, максімальны фармат – А3);
– “Лепшы твор выяўленчага мастацтва, прысвечаны беларускай міліцыі” (падаюцца арыгіналы работ);
– “Лепшая фотаработа пра беларускую міліцыю” (матэрыялы падаюцца на электронных/лічбавых носьбітах і ў друкаваным выглядзе. Максімальная колькасць фатаграфій – 10 штук фарматам А3, у каляровым ці чорна-белым выглядзе);
– “Лепшы плакат (білборд) пра беларускую міліцыю” (матэрыялы падаюцца на электронных/лічбавых носьбітах і ў друкаваным выглядзе. Выява каляровая, фармат А1);
– “Лепшы літаратурна-мастацкі твор пра беларускую міліцыю ў прозе” (матэрыялы падаюцца на электронных/лічбавых носьбітах і ў друкаваным выглядзе);
– “Лепшы паэтычны твор, пры-свечаны беларускай міліцыі” (матэрыялы падаюцца на электронных/лічбавых носьбітах і ў друкаваным выглядзе);
– “Лепшая песня пра беларускую міліцыю” (аўдыязапісы, тэкст і ноты падаюцца на электронных/лічбавых носьбітах, а таксама дадаткова ў друкаваным выглядзе).
На конкурс прымаюцца як асобныя матэрыялы аднаго ці некалькіх аўтараў, так і тэматычныя падборкі, зборнікі, серыі і цыклы матэрыялаў.
Кожны ўдзельнік можа падаваць заяўкі на любую колькасць намінацый. Да разгляду прымаюцца толькі тыя матэрыялы/работы, якія не былі раней апублікаваны ці не выстаўляліся.
Работы з абавязковай пазнакай “На конкурс да 100-годдзя беларускай міліцыі” накіроўваюцца не пазней за 1 кастрычніка бягучага года па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Бярсона, 16, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, цэнтр культурна-выхаваўчай работы.
Дасланыя матэрыялы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца, а прадстаўленыя з парушэннем умоў – не разглядаюцца. Арганізатары конкурсу пакідаюць за сабой права далейшага бязвыплатнага выкарыстання дасланых матэрыялаў з абавязковай спасылкай на аўтарства.
Вынікі конкурсу будуць падве-дзены да 1 лістапада гэтага года. Лепшым з лепшых ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаць каштоўныя падарункі і дыпломы.
Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў Упраўлення ўнутраных спраў.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro