Аліменты – адказнасць і клопат пра дзяцей

Аліменты – адказнасць і клопат пра дзяцей

19

Судовыя выканаўцы аддзела прымусовага выканання акрамя спагнання розных штрафаў, крэдытаў і даўгоў займаюцца спагнаннем аліментаў. Гэта грашовыя сродкі, якія фізічная асоба, згодна з заканадаўствам, выплачвае на ўтрыманне іншага чалавека ў сілу шлюбных і сямейных адносін паміж імі. Бацькі абавязаны ўтрымліваць сваіх непаўнагадовых і непрацаздольных паўнагадовых дзяцей, якім патрэбна дапамога. Калі яны гэтага не робяць добраахвотна, сродкі на іх утрыманне (аліменты) спаганяюцца з бацькоў у судовым парадку.
У аддзеле прымусовага выканання паводле дакумента суда ўзбуджаецца выканаўчая справа паміж даўжніком і спаганяльнікам. Першы абавязаны плаціць аліменты асобе, на карысць якой ажыццяўляецца выканаўчы дакумент.
Аліменты на непаўна-гадовых дзяцей з іх бацькоў спаганяюцца ў наступных памерах: на адно дзіця 25 працэнтаў; на двух – 33 працэнты; на траіх і больш – 50 працэнтаў заробку ці іншага даходу бацькоў у месяц. Пры гэтым для працаздольных мінімальны памер іх у месяц павінен складаць не менш як 50 працэнтаў на адно дзіця, 75 працэнтаў на дваіх і 100 на траіх і больш дзяцей бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва. Пры наяўнасці запазычанасці памер утрыманняў можа складаць да 70 % заробку і да 50 з пенсіі.
Ёсць выпадкі, калі даўжнік з’яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам ці дырэктарам арганізацыі, у якой працуе. Для праверкі правільнасці і своечасовасці ўтрыманняў з яго судовы выканаўца перыядычна правярае бухгалтэрыю па месцы працы даўжніка. Быў выпадак, калі дырэктар прадпрыемства не адлічваў грашовыя сродкі са свайго заробку на ўтрыманне дзіцяці. У адносінах яго судовы выканаўца склаў адміністрацыйны пратакол, і даўжніка аштрафавалі на 4 базавыя велічыні.
Памер аліментаў можа быць зменшаны судом, калі ў бацькі, абавязанага плаціць іх, ёсць іншыя непаўнагадовыя дзеці. Яны пры спагнанні такіх выплат ва ўстаноўленым парадку будуць менш матэрыяльна забяспечанымі чым тыя, хто атрымлівае аліменты, а таксама калі бацька-аліментшчык з’яўляецца інвалідам І ці ІІ груп. У выключных выпадках суд можа вызваліць бацьку-інваліда ад аплаты аліментаў ці зменшыць мінімальны іх памер.
А калі на момант налічэння запазычанасці па аліментах даўжнік не працуе? Тады памер яе вызначаецца зыходзячы з заробку на апошнім месцы працы, а пры адсутнасці звестак аб гэтым ці калі з моманту звальнення прайшло больш за тры месяцы – з сярэдняй зарплаты па Беларусі. Пры ўтварэнні запазычанасці праз асобу, абавязаную плаціць іх паводле судовай пастановы, вінаваты плаціць атрымальніку няўстойку 0,3 працэнта ад сумы нявыплачаных аліментаў за кожны дзень пратэрміноўкі. Аплата іх і падача звестак аб гэтым у наш аддзел павінны рабіцца даўжніком не пазней за 7 чысло месяца, наступнага за бягучым. Забараняецца залік выплачанай сумы аліментаў на будучыню.
Даўжнік абавязаны ў трохдзённы тэрмін паведамляць судоваму выканаўцу пра змену месца працы ці жыхарства, а таксама пра дадатковы заробак і іншыя даходы. Калі гэта не робіцца без няўважлівых прычын, даўжнік і вінаватыя ў гэтым кіруючыя асобы могуць быць прыцягнуты да адказнасці ў парадку, устаноўленым заканадаўчымі актамі.
Пры ная-ўнасці запа-зычанасці па аліментах судовы выканаўца накладвае спагнанне на маёмасць, у тым ліку на грашовыя сродкі даўжніка ў адпаведнасці з заканадаўствам, а таксама мае права накіраваць прадстаўленне ў суд аб часовым абмежаванні права яго на выезд з Беларусі, на кіраванне механічнымі транспартнымі сродкамі і маламернымі суднамі, на паляванне.
Ухіленне бацькоў ад выплаты аліментаў больш як тры месяцы караецца грамадскімі ці выпраўленчымі работамі на тэрмін да двух гадоў альбо арыштам, абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, пазбаўленнем волі да аднаго года ў адпаведнасці з арт. 174 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.Словам, трэба плаціць іх штомесячна і ў вызначаныя законам тэрміны. Гэта не абавязак і не прымус, а адказнасць і клопат пра ўласнае дзіця.
Настасся ЛУКАШЭВІЧ, судовы выканаўца.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro