СМІ З’ЯЎЛЯЮЦЦА АКТЫЎНЫМІ ЎДЗЕЛЬНІКАМІ ПЕРАЎТВАРЭННЯЎ У КРАІНЕ

СМІ З’ЯЎЛЯЮЦЦА АКТЫЎНЫМІ ЎДЗЕЛЬНІКАМІ ПЕРАЎТВАРЭННЯЎ У КРАІНЕ

000022_599923_big

Сродкі масавай інфармацыі — гэта не пабочныя наглядальнікі, а актыўныя ўдзельнікі пераўтварэнняў у краіне. Аб гэтым на рэспубліканскім семінары аб рабоце сродкаў масавай інфармацыі заявіла міністр інфармацыі Лілія Ананіч.»Інфармацыйнае асяроддзе развіваецца дынамічна, крочыць у нагу з часам і нават у чымсьці апярэджвае падзеі. Пры гэтым у цэнтры ўвагі прэсы заўсёды павінны заставацца важнейшыя сацыяльныя праблемы, сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні. СМІ забяспечваюць эфектыўнае растлумачэнне новаўвядзенняў», — сказала міністр.Ёсць тэмы, якія патрабуюць пэўнага стаўлення і дзеянняў саміх журналістаў. «Мы можам колькі хочаце гаварыць аб маральнасці, але калі журналісты, СМІ не будуць самі ў цэнтры праектаў па здаровым ладзе жыцця і іншых — яны не будуць у поўнай меры выкарыстоўваць свой інфармацыйны і арганізацыйны патэнцыял. Сёння мы назіраем нямала паспяховых праектаў у сродках масавай інфармацыі, якія дэманструюць здольнасць выданняў быць заўсёды ў цэнтры праблемы і аказваць уплыў», — лічыць яна.

Якасная работа СМІ прадугледжвае не толькі інфармаванне, растлумачэнне, расказ аб станоўчым вопыце. Прэса павінна бачыць вострыя тэмы і разам з уладай разбірацца ў іх. «Размова не аб крытыканстве, а аб поўным, усебаковым разглядзе праблемы з мэтай дапамагчы знайсці шляхі вырашэння», — падкрэсліла Лілія Ананіч.

Рэспубліканскі семінар «Аб рабоце сродкаў масавай інфармацыі па рэалізацыі задач дзяржаўнай палітыкі» праходзіў у Гродзенскай вобласці. Разглядаліся актуальныя пытанні работы СМІ, стварэння нацыянальнага кантэнту, узаемадзеяння з дзяржорганамі, асвятлення сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, удасканалення работы ў інтэрнэце. Групы кіраўнікоў рэспубліканскіх, абласных і раённых СМІ наведалі розныя аб’екты, адбылося пленарнае пасяджэнне.

БелТА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro