«Наши дети» не останутся без внимания

«Наши дети» не останутся без внимания

Стала добрай традыцыяй праводзіць у рамках акцыі “Нашы дзеці” раённае дабрачыннае навагодняе свята для хлопчыкаў і дзяўчынак са шматдзетных, няпоўных, малазабяспечаных сем’яў, дзяцей-сірот, малых, якія засталіся без апекі бацькоў, і выдатнікаў вучобы.
Напярэдадні казачнага свята ў гарадскі Дом культуры было запрошана больш чым сто дзетак. Адкрываючы свята, іх шчыра вітала намеснік старшыні райвыканкама А.С.Ануфрыюк і зычыла цудоўнага настрою, шчырых і зычлівых сяброў, толькі выдатных адзнак у дзённіках. Ад імя прадпрымальнікаў Жабінкаўшчыны, якія ўжо не першы год з’яўляюцца фундатарамі такога мерапрыемства, вітаў юнае пакаленне старшыня іхняга саюза Аляксандр Леванюк.
Аддзел адукацыі райвыканкама дзякуе кіраўнікам камерцыйных калектываў Уладзіміру Андрасюку, Сяргею Рудніцкаму, Уладзіміру Куліку і ПМК-19 Пятру Вайноўскаму за ўдзел у акцыі “Нашы дзеці” і “Праменьчык у акенцы” за паразуменне, шчодрасць і дабрыню іх сэрцаў і зычыць ім захоўваць цяпло чароўных святаў у душы надалей і каб добрыя справы множыліся.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top