Нельга цукраварам без чыгункі…

Нельга цукраварам без чыгункі…

Паважаныя работнікі і ветэраны чыгуначнай галіны!
Цёпла і шчыра віншуем вас з прафесійным святам –
Днём чыгуначніка!

Сучаснае жыццё немагчыма ўявіць без чыгуначнага транспарту, што трывала заняў сваё месца ў сістэме жыццезабеспячэння краіны.
Ад тэхнічнага стану і эфектыўнай эксплуатацыі чыгункі ў многім залежаць бесперабойныя зносіны, надзейная дастаўка пасажыраў і грузаў, бяспека руху. Трывалая і зладжаная работа працаўнікоў Жабінкаўскай дыстанцыі пуці і станцыі Жабінка дазваляе паспяхова вырашаць пастаўленыя задачы, дэманстраваць кампетэнтны і адказны падыход да справы.
У гэты святочны дзень прыміце словы ўдзячнасці за вашу працу, добрасумленнасць і прафесіяналізм.
Здароўя вам, поспеху, шчасця, міру і дабрабыту.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

IMG_62587 жніўня сваё прафесійнае свята будуць адзначаць супрацоўнікі чыгункі. Некаторыя цукравары ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” гэтае свята таксама лічаць сваім, бо некалькі дзясяткаў чалавек рупяцца ў чыгуначным цэху “салодкага” прадпрыемства. Расказвае яго начальнік Леанід Сцяпанавіч Омесь:
– Наш чыгуначны цэх – равеснік завода, будаваўся і развіваўся разам з таварыствам. Галоўнае яго прызначэнне – своечасова забяспечваць сыравінай цукравараў і адвозіць гатовую прадукцыю.
Зразумела, што за больш як паўвекавую гісторыю цэх развіваўся, мадэрнізаваўся, каб паспяваць за імкліва праводзімай рэканструкцыяй у іншых цэхах IMG_6245завода. Толькі ўявіце сабе: у мінулы перапрацоўчы сезон завадчане паспявалі варыць цукар з прыкладна 10000 тон салодкіх карэнняў у суткі. Каб не губляць набраныя вытворчыя магутнасці, неабходна мець хаця б трохсутачны запас караняплодаў.
Іх дастаўляюць на буракапункт вялікагрузнымі аўтамабілямі і ў вагонах.
Пры гэтым нагрузка на аўтамабільны транспарт складае 25 %, астатняе завозіцца па чыгунцы. А гэта – да 180 вагонаў у суткі! З пачатку года наш цэх паставіў у перапрацоўку амаль 13 тысяч вагонаў з буракамі, або звыш 656 тысяч тон сыравіны! Са складоў вывозім на станцыю Жабінка і адпраўляем пастаўшчыкам гатовы белы цукар – а гэта звыш 100 тысяч тон з пачатку года, або без малога 1800 вагонаў цукру. IMG_6211Вывозім вагонамі на станцыю таксама патаку-меласу, грануляваны і сыры жом, вапнавыя адыходы. А на завод па чыгунцы дастаўляем неабходныя для вытворчасці вапнавы камень, кокс, цукар-сырэц, будаўнічыя матэрыялы, іншае абсталяванне. Ад зладжанай, сінхроннай работы ўсіх рупліўцаў чыгуначнага цэха залежыць рытмічная работа завода. Дарэчы, наш штат на нарыхтоўчы сезон з 42 павялічваецца да 70 чалавек.
Варта адзначыць, што ў калектыве працуюць сапраўдныя асы, прафесіяналы сваёй справы, якія любяць сваю работу і з душою выконваюць даручаную справу. Сярод такіх хочацца назваць машыністаў Дзмітрыя Дзмітрыевіча Волка, Юрыя Сяргеевіча Жураўлёва, Аляксандра Рыгоравіча Станкевіча, ПятраIMG_6226 Мікалаевіча Прыходзьку, прыёмаздатчыкаў – брыгадзіраў Віталя Анатольевіча Мацкевіча, Яраслава Міхайлавіча Лазавіка, Ігара Георгіевіча Сакольчыка, Сяргея Вітальевіча Зверава, прыёмаздатчыцу Таццяну Яраславаўну Шостак, манцёра пуці Сяргея Сяргеевіча Тышчанку, саставіцеляў вагонаў Андрэя Мікалаевіча Хоміча і Аляксея Анатольевіча Піваварука, зваршчыка Генадзя Міхайлавіча Андрасюка, майстра чыгуначнага цэха Віктара Іванавіча Хвашча і многіх іншых.
…Наш чыгуначны цэх, як і жыццё, не стаіць на месцы. Зараз у капрамонце ў брэсцкім дэпо знаходзіцца адзін з пяці лакаматываў. Спадзяемся, што да пачатку нарыхтоўчага сезона ён вернецца ў шэрагі і будзе спраўна працаваць. У гэтыя дні на тэрыторыі завода ўстанаўліваем новыя чыгуначныя вагі. Гэтая работа – на стадыі завяршэння. Цяпер рыхтуемся да рамонту чыгуначнага пераезда, на якім збіраемся замяніць шпалы і рэйкі на адлегласці 38 метраў, што дазволіць павялічыць радыус павароту чыгуначнага пуці, а гэта ў сваю чаргу зменшыць знос грэбняў, калёс, рухомага саставу і рэек.
Адміністрацыя прадпрыемства пастаянна надае ўвагу развіццю нашага цэха, своечасова забяспечвае нас расходнымі матэрыяламі, замяняе абсталяванне на больш сучаснае.
Хацелася б мець новы лакаматыў і пашырыць дэпо, відавочна, што без пашырэння чыгуначнага пуці (а на нашым балансе 7780 метраў палатна!) у бліжэйшыя некалькі год нам не абысціся. Час пакажа. У век імклівых інавацый і тэхналогій наш маленькі цэх забяспечвае бесперабойную работу завода. Так было, ёсць і будзе.

Запісала Святлана БЯЛЯК.

На здымках: Г.М. Андрасюк, Ю.С. Жураўлёў, А.Р. Станкевіч, Д.Д. Волк рамантуюць лакаматыў; В.І. Хвошч і Л.С. Омесь; прыёмаздатчык С.В. Звераў; С.С. Тышчанка, В.М. Якубук і Г.Д. Лясоцкі манціруюць чыгуначнае палатно.

Фота аўтара.

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top