Удары маланкі
пятнічным ранкам
Сёлетні ліпень на Брэстчыне выдаўся незвычайна навальнічным: маланкі траплялі ў жылыя дамы і гаспадарчыя пабудовы даволі часта.
Нашкоднічала непагода і на Жабінкаўшчыне. Раніцай 29 ліпеня маланка ўдарыла ў драўляны гаспадарчы будынак, які належыць 60-гадоваму жыхару вёскі Вялікія Сяхновічы. Агонь за лічаныя хвіліны знішчыў дах, пашкодзіў маёмасць.
Дзякуючы аператыўнасці жабінкаўскіх вырата-вальнікаў узгаранне было ліквідавана менш чым за гадзіну.
Дапамога да школы
Як паведаміла начальнік аддзела быту ўпраўлення працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама Святлана Трафімчук, сёлета ў жніўні на Жабінкаўшчыне згодна з падпраграмай “Сям’я і дзяцінства” Дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады” будзе ажыццяўляцца выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да новага навучальнага года шматдзетным сем’ям, у якіх выхоўваюцца трое і больш дзяцей, на кожнага навучэнца, што наведвае ўстанову агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі).
Колькі грошай зарабілі
Згодна з дадзенымі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Брэсцкай вобласці, намінальная налічаная сярэднемесячная заработная плата работнікаў Жабінкаўскага раёна (без мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) у студзені-чэрвені бягучага года склала 5,829 млн. рублёў, у тым ліку ў чэрвені – 6,345 млн. (без уліку дэнамінацыі).
Напрыклад, у сельскай, лясной і рыбнай гаспадарках намінальная налічаная сярэднемесячная заработная плата склала 4,982 млн. рублёў, у прамысловасці – 8,328 млн., у будаўніцтве – 6,728 млн., у сферы адукацыі – 4,548 млн. рублёў.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.