У святы, а тым больш у Новы год, кожны з нас імкнецца праявіць увагу, міласэрнасць, клапатлівасць да тых, хто абдзелены гэтым у будзённым жыцці. Напярэдадні зімовых святаў Жабінкаўскім тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва праведзена дабрачынная акцыя “З Новым годам віншуем…”, падчас якой Дзед Мароз і Снягурка завіталі ў Глыбокаўскую ўчастковую бальніцу сястрынскага догляду і ўручылі падарункі 16 пажылым людзям. Падарункі былі выдзелены з Беларускага фонду міру. Пры ўручэнні іх казачнымі героямі прысутнічалі старшыня раённай арганізацыі Беларускага фонду міру начальнік падатковай інспекцыі Л.І.Ярмашук і дырэктар цэнтра Р.М.Мышкавец.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.