Полные ответы на насущные вопросы

Полные ответы на насущные вопросы

28 снежня ў аблвыканкаме прайшла прэс-канферэнцыя кіраўніка вобласці К.А.Сумара з прадстаўнікамі дзяржаўных і недзяржаўных рэгіянальных СМІ. Такія сустрэчы, калі журналісты могуць задаць самыя надзённыя пытанні, сталі ўжо традыцыйнымі. У пачатку размовы губернатар даў ацэнку іх работы, назваў падыходы канструктыўнымі і ўзважанымі. “Крытычныя публікацыі, — падкрэсліў ён, — давалі падставу ўладам, па-іншаму паглядзець на тую ці іншую праблему, у рэшце рэшт вырашыць яе. У цэлым прымалася ўсё магчымае, каб на Брэстчыне людзям жылося лепш, і ў гэтым дапамагалі вы. І калі надалей з вашага боку будуць падказкі, буду толькі ўдзячны”.
Пытанні старшыні аблвыканкама паступалі самыя розныя: аб уроках выбарчай кампаніі на Брэстчыне, інвестыцыйным клімаце ў вобласці, будаўніцтве жылля, выкананні Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі, добраўпарадкаванні населеных пунктаў, выездзе ў Польшчу, пасля ўступлення ў сілу новага Пагаднення паміж нашымі краінамі і іншыя.
Калі размова зайшла аб транспартных праблемах, К.А.Сумар паведаміў, што ў час апошняга візіту Прэзідэнта А.Р.Лукашэнкі ў Брэст, кіраўнік дзяржавы адобрыў праекты аб будаўніцтве ў горадзе мастоў праз Мухавец, з-за адсутнасці якіх ствараюцца вялікія аўтамабільныя пробкі. Будзе поўнасцю рэканструяваны чыгуначны вакзал, побач з ім размесціцца і аўтавакзал. У блоку гэтых пытанняў Канстанцін Андрэеевіч адказаў і на тыя, што хвалююць жабінкаўцаў. Праблема датычыцца пасажыраперавозак у нашым горадзе, якія здзяйсняе аўтапарк №1 Брэста. На сённяшні дзень колькасць рэйсаў гарадскога аўтобуса, для прырастаючай насельніцтвам Жабінкі недастатковая. Ёсць неабходнасць і ў змяненні маршруту руху. Як патлумачыў кіраўнік абласной вертыкалі, у Жабінцы з 2011 года будзе хадзіць яшчэ адзін гарадскі аўтобус.
І вуліцы ў малых гарадах (а гэта і наша Жабінка) будуць працягваць добраўпарадкоўвацца. У 2011 годзе шмат гравійна-пясчаных “апрануцца” ў асфальт. Распрацавана спецыяльная праграма на будаўніцтва дарог.
Напрыканцы прэс-канферэнцыі К.А.Сумар павіншаваў журналістаў Брэстчыны з навагоднімі святамі, пажадаў здароўя і здзяйснення творчых задумак.
С.МІКАЛАЕВА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top