Як хутка растуць нашы дзеці! Здаецца, толькі нядаўна бацькі радаваліся першаму зубіку, першаму самастойнаму кроку, паступленню ў першы клас.
Імкліва ляцяць школьныя гады, і вось падросшыя сын ці дачка аб’яўляюць, што сустрэлі чалавека, без якога не ўяўляюць сваё жыццё.
І вось мама “прымярае” для сябе новае званне – свякроў ці цешча.
На вяселлях прынята казаць “Горка!”, а мы жадаем маладажонам доўгага, шчаслівага, салодкага сямейнага жыцця, каб каханне, цярпенне, павага і паразуменне ніколі не пакідалі іх новаствораныя сем’і.
На здымках: у мінулую суботу згулялі вяселле Аляксандр Лукша і Юлія Каржук. Вось такі цудоўны прыклад даюць сваім дарослым ужо дзецям бацькі маладых; Сяргей Кадлубовіч і Таццяна Юдчыц.
Фота Святланы БЯЛЯК.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 2%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.