Гвалт над чалавечай асобай, альбо Куды завядзе хуліганства?

Гвалт над чалавечай асобай, альбо Куды завядзе хуліганства?

фемидаУсудаСуд Жабінкаўскага раёна часам прымае рашэнне не толькі па тым, хто ў каго колькі ўкраў, хто з кім не паладзіў і пусціўся ў бойку, хто парушыў парадак у сям’і, не клапоціцца аб выхаванні непаўнагадовых, захапляецца спіртным ці наркотыкамі, але й справамі, якія бываюць да агіднасці цынічныя, што міжволі здзіўляешся, як мог такое дазволіць сабе той, хто называе і лічыць сябе чалавекам.

…Яны выпівалі разам. Пілі многа. Калі ж розум да канца задурманіла гарэлка, мужчыны сталі патрабаваць ад сваёй дамы пазаймацца сексам. Але тая наадрэз адмовілася, тады прымянілі насілле: адзін трымаў жанчыну за рукі, прыціснуўшы да канапы, а другі ў гэты час здымаў з ахвяры адзенне. Затым адзін, нягледзячы на просьбы і слёзы пацярпелай, стаў гвалціць няшчасную, у тую ж пару другі хацеў для сябе па-іншаму задаволіць сексуальную асалоду…
Быў яшчэ і трэці выпівака, але ён у гэты час, калі тварыўся гвалт над асобай, хадзіў у магазін за чарговай порцыяй спіртнога. Вярнуўшыся, убачыў непрыглядную карціну і кінуўся расштурхоўваць гвалтаўнікоў, ды справіцца з двума не хапіла сілы. Тады ён пазваніў у міліцыю…
Суд вырашыў: дзеянні гвалтаўнікоў – Сяргея П. і Сяргея А. – адпавядаюць злачынству, прадугледжанаму часткай 2 артыкула 166 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Ім вынесены наступны вердыкт: пазбаўленне волі адпаведна на пяць і шэсць гадоў з адбыццём пакарання ў выпраўленчай калоніі ва ўмовах строгага і ўзмоцненага рэжыму. Апроч таго, абодва былі накіраваны на прымусовае супрацьалкагольнае лячэнне.
А вось іншы інцындэнт, што адбыўся ў Жабінцы і меў пэўную сексуальную “афарбоўку”.
…Гэты “жартаўнік” прыехаў у наш горад на аўтамабілі “Фольксваген Пассат” з суседняга Кобрына. Юрый В. нібыта заблудзіўся ў Жабінцы і пачаў у дзяўчат распытваць, як праехаць яму ў вёску Новыя Дворы. А каб весялей яму было пытацца, Юра, прыспусціўшы штаны, паказваў прыгажуням усю сваю мужчынскую “моц”. Такі выгляд, вядома ж, толькі палохаў дзяўчат.
Як аказалася, не туды ён пытаў дарогу. Трэба было адразу шукаць, як хутчэй трапіць у суд, бо дзяўчаты-прыгажуні рашылі правучыць “жартаўніка” ды звярнуліся да праваахоўнікаў. І расплата прыйшла: хуліган аштрафаваны (паводле часткі 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь) на 50 базавых велічынь.
Такім чынам, дурныя “жартачкі” каштавалі Юрыю В. 10 мільёнаў 500 тысяч беларускіх рублёў, альбо 1050 – новымі грашыма. А гэта ніхто не скажа, што малая сума…
Людміла РУБАШЭЎСКАЯ, суддзя суда Жабінкаўскага раёна.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top