Прапануецца прыраўнаваць электронныя цыгарэты да тытунёвых вырабаў

Прапануецца прыраўнаваць электронныя цыгарэты да тытунёвых вырабаў

выпУ Беларусі ад хвароб, звязаных з курэннем, штогод памірае некалькі тысяч чалавек. Прычым вельмі часта тытунёвы дым адпраўляе на той свет працаздольных і актыўных людзей. Для вырашэння гэтай праблемы неабходны прадуманы комплекс мер, і адміністрацыйныя абмежаванні трэба арганічна спалучаць з рознымі стымуламі, заахвочваннямі, а таксама інфармацыйнай работай. Усе гэтыя пытанні і прапанаваныя новаўвядзенні абмяркоўваліся 28 ліпеня на нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы на тэму абароту і спажывання тытунёвых вырабаў і электронных сістэм курэння.
Паводле слоў Прэзідэнта, у Беларусі праблема спажывання тытунёвых вырабаў застаецца сур’ёзнай. Нягледзячы на меры, што прымаюцца, у краіне курыць амаль палавіна мужчынскага насельніцтва, усё часцей гэту згубную прывычку мае моладзь. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што падставай для гэтай размовы стаў праект дэкрэта, які ўнесены на яго разгляд.
Новым праектам дэкрэта, у прыватнасці, прапануецца прыраўнаваць электронныя цыгарэты да тытунёвых вырабаў і пашырыць пералік месц, у якіх курэнне забараняецца.
Як паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара, па выніках нарады Прэзідэнт у цэлым падтрымаў праект абноўленага дэкрэта. Асобныя нюансы дакумента будуць у бліжэйшы час дапрацаваны на міжведамасным узроўні, і канчатковы варыянт будзе прадстаўлены Кіраўніку дзяржавы для падпісання. Пры гэтым галоўнае патрабаванне ў тым, каб кожная прапануемая мера мела абавязковы эфект.
Што плануецца змяніць
– Будзе ўрэгуляваны абарот і выкарыстанне электронных сістэм курэння. Па сутнасці, плануецца, што новы дэкрэт па ўсіх аспектах прыраўнуе электронныя цыгарэты, у тым ліку адносна іх продажу і рэкламы, да звычайных тытунёвых вырабаў.
– Чакаецца ўвядзенне забароны на спажыванне і абарот некурыльных жавальных сумесей.
– Праектам дэкрэта ўдакладняецца парадак продажу, строга рэгламентуюцца месцы для курэння.
– У аб’ектах гандлю, бытавога абслугоўвання насельніцтва і грамадскага харчавання курыць можна будзе толькі ў спецыяльна абсталяваных для гэтага памяшканнях. «Гэта не асобныя залы для курцоў і некурцоў, а менавіта асобныя памяшканні для курэння. Патрабаванні да такіх памяшканняў будуць распрацаваны асобна», – дадаў міністр гандлю Уладзімір Калтовіч.
Прэзідэнт таксама падтрымаў прапанову, каб да канца 2017 года рэалізацыя тытунёвых вырабаў з дапамогай надкасавага абсталявання ў арганізацыях гандлю плошчай ад 1 тыс. кв.м і больш была спынена. Для гэтага трэба будзе абсталяваць спецыяльныя боксы або аддзелы магазінаў. А да канца 2020 года гэту меру прапануецца ўкараніць ва ўсіх магазінах.
Чым небяспечны
электронныя цыгарэты
Электронныя цыгарэты прадуцыруюць аэразоль (пару), што ўдыхае карыстальнік. Асноўнымі кампанентамі раствору, які выкарыстоўваецца ў такіх устройствах, акрамя нікаціну (калі ён прысутнічае) з’яўляюцца прапіленгліколь з гліцэрынай або без яе, вада і араматызатары. Ад іх працэнтных суадносін залежыць канчатковы састаў вадкасці і, такім чынам, яе таксічныя ўласцівасці.
Фактычныя даныя сведчаць, што аэразоль не з’яўляецца ўсяго толькі «вадзяной парай», як часта сцвярджаецца ў працэсе збыту гэтых вырабаў, а стварае сур’ёзную пагрозу для лю-дзей шляхам узмацнення ўздзеяння нікаціну і шэрага таксічных рэчываў.
У нашай краіне праводзіцца мэтанакіраваная палітыка па скарачэнні спажывання тытунёвых вырабаў, дзейнічаюць адпаведныя нарматыўныя прававыя акты. Яны рэалізуюць асноўныя палажэнні Рамачнай канвенцыі
СААЗ па барацьбе супраць тытуню.
Так, у Беларусі забаронены рэклама, адкрытая выкладка тытунёвых вырабаў, імітацыя знешняга выгляду і (або) выкарыстанне найменняў відаў тытунёвых вырабаў у назвах тавараў, якія не з’яўляюцца тытунёвымі вырабамі; аптовы, рознічны гандаль такімі таварамі, продаж тытунёвых вырабаў грама-дзянам Беларусі, замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства ва ўзросце да 18 гадоў.
БелТА.

На здымку: Аляксандр Лукашэнка 28 ліпеня на нарадзе па пытаннях абароту і спажывання тытунёвых вырабаў і электронных сістэм курэння.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro