З кармамі будзем!

З кармамі будзем!

_DSC9917

Малочныя рэкі ў сельгаспрадпрыемствах пачынаюцца з кармоў. Гэта выдатна разумеюць і механізатыры, і жывёлаводы. Мінулы год быў не на іх баку – нарыхтавалі кармоў ніжэй запланаванага. Затое сёлета надвор’е, здаецца, спрыяе сельгасвытворцам: вясной параслі травы, зараз кукуруза – асноўная крыніца сіласу – на палях стаіць сцяной.
На мінулым тыдні старшыня Жабінкаўскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Наталля Карпук разам з першым намеснікам начальніка райсельгасхарчу Рыгорам Казлякоўскім выконвалі прыемную місію. Яны павіншавалі працаўнікоў, якія вызначыліся на нарыхтоўцы кармоў і ўручылі ім Падзячныя лісты _DSC9909абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК і камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання Брэсцкага абл-выканкама, а таксама грашовыя сертыфікаты.
Сярод узнагароджаных сем рупліўцаў. Гэта трактарысты-машыністы Віктар Петрык і Юрый Лысковіч (ПУАП “Азяты”), Пётр Пражыжка і Ігар Пятручык (СВК “Шпіталі”), вадзіцелі Юрый Крук (ААТ “Ракітніца”), Дзмітрый Рызван і трактарыст-машыніст Аляксандр Дубіна (СВК “Арэпічы”).
Працаўнікі касілі, убіралі і адвозілі сянажную масу, нарыхтоўвалі сена.
На здымках: корманарыхтоўчы атрад СВК “Шпіталі”; механізатары Аляксандр Дубіна і Дзмітрый Рызван.
Фота Святланы БЯЛЯК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro