Незвычайныя госці пабывалі напярэдадні новага года ў Жабінкаўскай раённай бальніцы: дырэктар абласнога аддзялення Беларускага дзіцячага фонду Зоя Троцкая і яе памочнікі Алена і Уладзімір Цымерман, якія выступалі ў ролі Снягуркі і Дзеда Мароза. Не з пустымі рукамі завіталі госці: хворым дзеткам, што лечацца ў розных аддзяленнях бальніцы, былі ўручаны падарункі — салодкія ласункі і мяккая цацка. Атрымалі іх 30 юных жабінкаўцаў.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.