Теплота слов и россыпь подарков

Теплота слов и россыпь подарков

Традыцыйна ўжо многія гады ў гарадскім Доме культуры напярэдадні навагодніх святаў праводзіцца дабрачынная ёлка для дзяцей-інвалідаў. Дзед Мароз і Снягурка прыходзяць у госці да іх з гарэзлівымі забавамі, гульнямі і, зразумела, з падарункамі. На гэты раз дзядулю і яго ўнучцы дапамагалі ствараць весялосць і чароўнасць казачныя персанажы Баба Яга, Лясун, Казачнік, Гномы, ролі якіх выконвалі вучні трэцяй гарадской школы. Дзеці, для якіх ладзілася гэтае свята, чыталі вершы, за што атрымлівалі сувеніры. Былі яшчэ традыцыйныя салодкія падарункі, а таксама цёплыя словы віншаванняў з чароўнымі святамі ад намесніка старшыні райвыканкама А.С.Ануфрыюк.
Каб дзеці-інваліды сапраўды адчулі сябе не абдзеленымі лёсам, трапілі ў атмасферу святочнасці, радасці паклапаціліся найперш бацькі, што стварылі ім навагоднія касцюмы, спонсары — цукровы завод, адкуль “прыехалі” падарункі, і раённая арганізацыя Беларускага таварыства інвалідаў, якая выдзеліла грошы на набыццё сувеніраў.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top