Ці сябруюць жабінкаўцы з законам

Ці сябруюць жабінкаўцы з законам

img_ef43c81f517f66a0ce902d73599d8da0ЯК ПАКАЗАЎ АНАЛІЗ захавання і выканання законнасці і правапарадку, абароны інтарэсаў грама-дзян, грамадства і дзяржавы, у раёне ў першым паўгоддзі адбылося змяншэнне зарэгістраваных злачынстваў са 103 да 77, ці на 25,7 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года. Раскрывальнасць іх склала 79,8 працэнта, у той час як летась за першае паўгоддзе 73,7 працэнта. Павялічылася іх колькасць на тэрыторыях Сцяпанкаўскага, Хмелеўскага сельскіх Саветаў, што сведчыць пра недастатковы ўзровень праводзімай там прафілактычнай работы; на ўзроўні мінулага года колькасць злачынстваў на тэрыторыі Ленінскага сельскага Савета; менш адбылося іх у Жабінцы, Крыўлянскім, Жабінкаўскім, Ракітніцкім і Азяцкім сельскіх Саветах.

Зарэгістравана 4 цяжкія, 49 менш цяжкіх і 24 злачынствы, якія не маюць вялікай грамадскай небяспекі. Не было ў нашым рэгіёне забойстваў, згвалтаванняў, цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія б выклікалі смерць пацярпелага, разбояў, грабяжоў, вымагальніцтваў. Зменшылася колькасць наўмыснага прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, угону аўтатранспарту, хуліганства і крадзяжоў маёмасці.
За паўгоддзе не-паўнагадовыя здзейснілі столькі ж злачынстваў, як і летась, менш іх зарэгістравана ў стане алкагольнага ап’янення.
У той жа час павялічылася колькасць іх, здзейсненых раней судзімымі асобамі і групай. Так, неаднойчы судзімыя, у якіх не знята і не пагашана пакаранне за кра-дзеж, Папярэка А. і Папярэка І. з Азяцкага сельскага Савета з 10 ліпеня па 19 лістапада мінулага года ў аграгарадску Ленінскі здзейснілі 8 крадзяжоў маёмасці. Гэтыя факты сведчаць пра недахопы ў рабоце як Жабінкаўскага РАУС, так і савета грамадскага пункта аховы правапарадку Азяцкага сельвыканкама па рабоце з асобамі, якія стаяць на прафілактычным уліку.
З 77 зарэгістраваных злачынстваў крадзяжы склалі 37, ці 48 працэнтаў. Колькасць іх зменшылася, а раскрывальнасць знізілася ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года.
ПРАКУРАТУРАЙ раёна выяўляюцца факты парушэння заканадаўства пры арганізацыі работы суб’ектамі гаспадарання з дэбіторскай запазычанасцю, якія не толькі садзейнічаюць утварэнню нядоімкі па бюджэце і невыкананню крэдытных дагавораў, але і ствараюць пагрозу своечасовай выплаце заробку работнікам прадпрыемстваў, разлікам за энерганосьбіты, наяўнасці сродкаў для набыцця сыравіны. Так, на 1 мая г. г. пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць склала 143641 млн. рублёў (найбольшая дапушчана ў ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод”, “Жабінкаўская сельгастэхніка” і “Жабінкаўскі камбікормавы завод”, ДУБП “Жабінкаўская ПМК-10”); крэдыторская – 198533 мільёны рублёў. Вынікі сведчаць, што адной з прычын утварэння запазычанасці з’яўляецца парушэнне заканадаўства пры правядзенні дагаворнай і прэтэнзійна-іскавой работы. Не заўсёды прадумана прымаюцца на прадпрыемстве рашэнні аб заключэнні з рэзідэнтамі Беларусі новых кантрактаў, адпускаецца тавар без папярэдняй аплаты за пастаўленую прадукцыю (ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод” і “Жабінкаўская сельгастэхніка”). Нясвоечасова накіроўваюцца прэтэнзіі контрагентам з мэтай дасудовага ўрэгулявання спрэчак па аплаце за пастаўленую прадукцыю (ААТ “Жабінкаўская сельгастэхніка” і ДУБП “Жабінкаўская ПМК-10”). Складанае фінансавае становішча ў ААТ “Рыбгас Сакалоўскі Гусак”. Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць тут 1175 мільёнаў рублёў, якая ўтварылася яшчэ з 2014 года. Сёлета наогул не прымаліся меры па прымусовым выкананні рашэння суда аб спагнанні пратэрмінаванай знешняй дэбіторскай запазычанасці. Больш таго, пад час аналізу выканання дагавора высветліліся факты працяглага непрыняцця мер па спагнанні дэбіторскай запазычанасці з камерцыйных арганізацый. Так, з кастрычніка 2014 года яна лічыцца перад рыбаводамі, дапушчаная ТАА “Кіпер Фіш” у памеры 34874 тыс. руб. Фактычна да чэрвеня сёлетняга года ніякія меры па спагнанні не прымаліся. Арганізацыямі раёна парушаюцца парадак і тэрміны выплаты заработнай платы (СВК “Арэпічы”, ААТ “Ракітніца”, ПУАП “Азяты”).
Так, для выканання прагнозных паказчыкаў на пасяджэнні райвыканкама разглядалася пытанне “Аб гатоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый раёна да веснавых палявых работ, нарыхтоўкі кармоў і ўборкі ўраджаю 2016 года. Многія патрабаванні гэтага рашэння былі праігнараваны ў СВК “Шпіталі” і “Арэпічы”. Ёсць факты безгаспадарчасці, разукамплектавання тэхнікі, а таксама не прымаліся меры па своечасовым спісанні сельгастэхнікі ў СВК “Хмелева” і ПУАП “Азяты”. Выяўлены праблемы ў арганізацыі работы па забеспячэнні бяспекі працы, парушаецца працоўная і выканаўчая дысцыпліны. Парушэнні заканадаўства ў ахове працы назіраюцца ў СВК “Арэпічы”, ПУАП “Азяты”, ААТ “Жабінкаўскі”. Асноўнымі з іх з’яўляюцца парушэнні ў праходжанні стажыроўкі, эксплуатуецца няспраўнае абсталяванне, неўкамплектаваныя аптэчкі першай медыцынскай дапамогі, няспраўныя пярвічныя сродкі пажаратушэння, што прыводзіць да траўміравання работнікаў. Адсутнічае кантроль кіраўніцтва арганізацый АПК за працай падпарадкаваных работнікаў і ігнаруецца выкананне заканадаўства.
Недастаткова ў раёне надаецца ўвагі пытанням у галіне ветэрынарнай дзейнасці як установай “Жабінкаўская раённая ветэрынарная станцыя”, так і ветслужбамі сельгаспрадпрыемстваў раёна. Асноўнымі прычынамі паморку жывёлы з’яўляюцца такія хваробы, як гастраэнтэрыт, гіпатрафія, дыстрафія печані і нырак. Дадзеныя захворванні з’явіліся вынікам парушэння абмену рэчываў пры дысбалансе рацыёна кармлення, утрымання буйной рагатай жывёлы ў антысанітарных умовах; ня-своечасовая выпайка нованароджаным цялятам першай порцыі малозіва і інш.
Трэба адзначыць, што дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі раёна прафілактыцы карупцыйных з’яў надаецца ўвага, але недастатковая. Пра гэта сведчаць факты здзяйснення дзяржаўнымі кіруючымі асобамі правапарушэнняў і злачынстваў. У першым паўгоддзі сёлета ўзбуджана 5 крымінальных спраў у адносінах да дзяржаўных кіруючых асобаў, былых супрацоўнікаў аддзелаў адукацыі, спорту і турызму і культуры і спраў моладзі райвыканкама за здзяйсненне службовых падлогаў. Парушаецца заканадаўства аб дзяржаўных закупках (работах, паслугах), выяўлены факты нясвоечасовага размяшчэння на афіцыйным сайце планаў дзяржаўных закупак.
Пад час праведзеных пракуратурай праверак адзначаны парушэнні патрабаванняў і прыроднага заканадаўства. Недастаткова эфектыўна райвыканкамам праводзіцца работа па захаванні і ўпарадкаванасці дзейнасці садаводчых таварыстваў і інш. Арганізацыямі раёна надаецца ўвага пытанням захавання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва” і заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў.
Уладзімір КІРЫЛЮК, пракурор Жабінкаўскага раёна, старшы саветнік юстыцыі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro