Двайная радасць для бацькоў

Двайная радасць для бацькоў

IMG_5542

Святкаванне Дня нашага любімага і роднага горада Жабінка ўразіла сёлета сваім размахам, разнастайнымі і цікавымі мерапрыемствамі, незабыўнымі імгненнямі і пакінула прыемныя ўспаміны.
Аднымі з самых яркіх момантаў свята, на мой погляд, сталі конкурс-дэфіле дзіцячых калясак “ЧудоДетство”, які праводзіўся ўжо другі раз, і першы раённы конкурс-дэфіле блізнят і двайнят “Двое из ларца – одинаковы с лица”.
У конкурсе “ЧудоДетство” звычайны транспарт для маленькіх – каляска або веласіпед – ператвараецца ў казачную карэту, касмічны карабель, каня-скакунаIMG_5664 – усё залежыць ад умелых рук і фантазіі яго ўдзельнікаў. Сёлета іх было пяцёра сем’яў. Алеся Дулевіч з дапамогай мамы стварыла каляску Дзюймовачкі, маленькі чараўнік Святаслаў Дулевіч прыляцеў на “верталёце”, Уладзік Солтан прыскакаў як каўбой на “кані” (і маму Аляксандру не забыў).
Не першы год удзельнічала ў конкурсе сям’я Бусько ў выгля-
дзе клоўнаў Цяпы, Ірыскі, Чупы, Чупса і Анёлкі. З каляскай – касай цырка – яны аб’язджалі гледачоў і прапаноўвалі білецікі на прадстаўленне.
Анютка Ігнатовіч, якая нарадзілася сёлета 1 мая на Свята працы і Вялікдзень, прыехала на конкурс у цудоўнай калясцы з надпісам “Падарунак лёсу” і прымала ўдзел разам з мамай, татам і брацікам Косцікам.
Журы ў складзе намеснікаў начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі райвыканкама Наталлі Бернат і Святланы Лысенка, якое ўзначальвала дырэктар АМЦ Ірына Дулевіч, вызначыла пераможцаў у чатырох намінацыях. Лепшым ЦудаВелікам быў названы “конь” каўбоя Уладзіслава Солтана, лепшай ЦудаКаляскай – лялечны транспарт Алесі Дулевіч, ЦудаДзіцём – Анютка Ігнатовіч, ЦудаБацькамі – сям’я Бусько.
Пераможцам былі ўручаны грашовыя сертыфікаты на 20 рублёў ад Жабінкаўскага камбікормавага завода, а таксама падарункі ад кампаніі “Мэры Кэй”. Граматамі за ўдзел у конкурсе “ЧудоДетство” былі ўзнагароджаны Святаслаў Дулевіч і Канстанцін Ігнатовіч.
У Жабінцы і раёне ёсць шмат блізнят і двайнят, яны – двайная радасць для бацькоў, і для іх вядучая Аксана Капчук правяла асобны конкурс “Двое из ларца – одинаковы с лица”. У парадзе паўдзельнічалі блізняткі Валерыя і Эмілія Макаравы, Дар’я і Аляксандра Якавук, Сяргей і Аляксей Фяцісавы, Марыя і Кацярына Саўчук, Генадзій і Віктар Сняжко, а таксама двайняты Дар’я і Уладзіслаў Скачыкоўскія, Яніна і Данііл Сарокіны, Усевалад і Віялета Зубель, Вадзім і Леанід Усцьянчыкі.
Вядучая задавала ўдзельнікам пытанні, хто з іх першы з пары з’явіўся на свет, ці моцна адрозніваюцца іх характары, ці мяняліся яны месцамі ў жыцці, карыстаючыся знешнім падабенствам, ці разыгрывалі настаўнікаў і сяброў. А бацькі блізнятак адкрывалі сакрэты, як яны адрозніваюць дзетак. Конкурс прайшоў весела і пазітыўна. Граматамі за ўдзел у ім і грашовымі сертыфікатамі ад камбікормавага завода былі ўзнагароджаны ўсе блізняты і двайняты.
Спонсарамі першага раённага конкурсу “Двое из ларца – одинаковы с лица” выступілі таксама і прадстаўнікі кампаніі “Арыфлэйм”, якія ўручылі ўдзельнікам свае падарункі, а самай яркай парай “аднолькавых з твару” назвалі сястрычак Машу і Кацю Саўчук. Дзяўчаты атрымалі карзіну падарункаў ад касметычнай кампаніі, каб стаць яшчэ больш прывабнымі і здаровымі.
Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК.
Фота Святланы КІСЛАЙ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro