Ізноў пра безнаглядных чацвералапых

Ізноў пра безнаглядных чацвералапых

Moj5EUfEXt4Пракарміць коціка ці сабачку можа кожны з нас, калі любіць іх. Пазней жывёліна аддзячыць за гэта вернай службай. Праўда, ёсць такія людзі, якія няўважліва адносяцца да братоў нашых меншых: пакідаюць іх на незнаёмых вуліцах ці дарогах, выво-зяць у чужыя населеныя пункты, а калі на падворак выпадкова завітала бяздомная жывёліна, іншыя нават пінаюць яе нагамі і выганяюць з двара. Праз такія адносіны і павялічваецца штодня колькасць бяздомных чацвералапых сяброў. У выніку вялікай праблемай па-ранейшаму застаецца як у горадзе, так і ў вёсцы наяўнасць бадзячых катоў і сабак. Менавіта яны найчасцей выступаюць крыніцай мікраспарыі, шаленства, іншых інфекцый. Ёсць такія людзі, якія прыручаюць бадзячую жывёлу, пасяляюць яе ў падвальных памяшканнях шматпавярховак,e4c0c8fec52ec3a03873e0d6b30b1ad5 падкормліваюць, робяць для іх ляжанкі, расстаўляюць посуд, але належным чынам не клапоцяцца пра яе. Згодна з правіламі ўтрымання дамашняй жывёлы, яе ўладальнікі павінны самі дастаўляць сваіх гадаванцаў на вакцынацыі. Хацелася, каб грамадзяне бачылі не толькі абавязкі розных службаў, але і свае ўласныя і былі для гадаванцаў сапраўднымі сябрамі. Правіламі яшчэ рэгламентуецца ўтрыманне ў жылых памяшканнях чацвералапых сяброў і іх перамяшчэнне па дапаможных памяшканнях жылога дома і прыдамовай тэрыторыі такім чынам, каб не наносілася імі шкода іншым людзям, жывёлам і не забруджвалася агульная маёмасць. Часам усё адбываецца наадварот. У органы ўлады і да нас у санэпідэмслужбу паскардзілася грамадзянка С., жыхарка дома 7 з вуліцы Цітова мікрараёна цукровага завода. Яна паведаміла пра вялікую колькасць безнаглядных жывёл ля дома і ў яго падвальных памяшканнях, а знаходзіцца дом на балансе КУШВП26410587_880ae1abe04a0fa9e7890b762941138c_800

 

ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ”. У выніку праверкі звароту высветлілася, што сапраўды ў падвальных памяшканнях дома знаходзілася прыкладна 16 безнаглядных катоў, якія, вядома, забруджваюць сваімі выдзяленнямі тэрыторыю і падвальныя памяшканні, прыводзяць іх да нездавальняючага санітарнага стану, наяўнасці блох, ствараюць пагрозу ўзнікнення заразных скураных захворванняў. Апошнія штогод рэгіструюцца сярод дзяцей у мікрараёне цукровага завода. Не праводзіцца рэгулярная ўборка падвальных памяшканняў, дзверы ў іх адчыненыя насцеж. Нашым спецыялістам удалося ўстанавіць таксама, што ў адной з кватэр пражываюць чатыры сабакі, што выклікае скаргі жыльцоў пад’езда і суседніх дамоў. Паводле правілаў у кватэры можна ўтрымліваць толькі дзве асобіны. Выяўленыя парушэнні сведчаць аб невыкананні ў поўным аб’ёме кіруючымі асобамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі сваіх абавязкаў і правоў у прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці тых грамадзян, якія парушаюць правілы ўтрымання дамашніх жывёлін. Жыльцы, якія падкорм-ліваюць коцікаў, павінны сачыць за парадкам, каб суседзі не скардзіліся на бруд, бардак у падвалах. Часта чуем ад жабінкаўцаў, што павінен быць вальер для бяздомных чацвералапых, іншыя прапануюць арганізаваць у ветлячэбніцы іх стэрылізацыю, каб зменшыць іх колькасць. Тады і не будзе нараканняў і скаргаў саміх жыльцоў у санітарна-эпідэміялагічную службу раёна.

Уладзімір ЛАПУС, урач-гігіеніст ДУА “Жабінкаўскі райЦГЭ”.

Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro