Untitled-13

Пра парушэнні на дарогах

За першае паўгоддзе супрацоўнікамі аддзела вагагабарытнага кантролю філіяла Транспартнай інспекцыі ў Брэсцкай вобласці праверана 4807 аўтамабіляў, якія выконваюць унутрырэспубліканскія і міжнародныя перавозкі грузаў, паведаміў начальнік КП-ПВГК “Федзькавічы” Васіль Галюнчык. Паводле вынікаў кантрольных мерапрыемстваў выяўлена 1734 парушэнні транспартнага заканадаўства, складзена 1706 адміністрацыйных спраў больш як на 2,95 мільярда рублёў штрафных санкцый. Было выяўлена таксама 8394 выпадкі кіравання цяжкавагавым ці буйнагабарытным транспартам, з уладальнікаў якога спагнана за праезд па аўтамабільных дарогах 2,3 мільярда рублёў.

На атрыманне Прэміі

Аб’яўлены чарговы конкурс на атрыманне Прэміі Брэсцкага аблвыканкама ў галіне якасці, а таксама “Лепшы менеджар па якасці Брэсцкай вобласці”. Права прадаставіць матэрыялы на ўдзел у ім маюць усе арганізацыі любой формы ўласнасці, што выпускаюць прадукцыю і аказваюць паслугі. Лаўрэаты будуць вызначацца ў два этапы: па выніках самаацэнкі прадпрыемства і экспертызы, якую правядзе рабочая група на месцах.
Апошні дзень падачы заяўкі ў сакратарыят на ўдзел у конкурсе – 1 верасня 2016 года. Кансультацыі можна атрымаць у РУП “Брэсцкі ЦСМС” па тэлефоне 8(0162)28-52-51.

Камісія за плацяжы

ААТ “ААБ Беларусбанк” з 1 жніўня ўводзіць камісію за прыём плацяжоў наяўнымі сродкамі. Усе атрыманыя сродкі будуць накіраваны на дабрачынныя праекты. “Пераход на безнаяўныя плацяжы праходзіць з улікам дзяржаўнай праграмы, якую мы не маем права ігнараваць. Беларусбанк цэніць сваіх кліентаў і стварае ўсе ўмовы для развіцця дыстанцыйнага абслугоўвання. Усе выдаткі мы бяром на сябе, пастаянна праводзім дні інфармавання, павышаем фінансавую дасведчанасць насельніцтва, тлумачым, што гэта добрая магчымасць ажыццяўляць плацяжы ў зручны час у зручным месцы, без прывязкі да рэжыму работы аддзялення”, – падкрэслілі ў банку.
Памер камісіі складзе Br1 (дэнамінаваны) за разавы зварот у касу, незалежна ад колькасці плацяжоў.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top