Нягледзячы на рэкамендацыі АСВОДа, асобныя грамадзяне працягваюць выпрабоўваць свой лёс: купаюцца ў небяспечных і забароненых месцах, што прыводзіць да сумных вынікаў. Так, 10 чэрвеня пры купанні ў Гарыні, паблізу вёскі Адвержычы Столінскага раёна, утапіўся 42-гадовы мясцовы жыхар. Гэтая рака вядома сваім вераломствам. У асноўным пясчанае дно і пакручастае рэчышча прыцягваюць аматараў адпачыць на прыродзе, якія забываюць пра хуткае цячэнне і перапады глыбінь, што могуць стаць крыніцай бяды.
Жабінкаўская раённая арганізацыя АСВОД папярэджвае аб небяспецы знаходжання на вадзе і забараняе купацца ў неадведзеных для гэтага месцах, дзе толькі ў чэрвені-ліпені пры купанні загінулі 10 чалавек.
Памятайце: плаваць можна толькі абсалютна цвярозым і ў спецыяльных для гэтага месцах. Алкаголь прытупляе пачуццё небяспекі і з’яўляецца асноўнай прычынай гібелі чалавека ў вадзе.
Паважаныя аматары адпачынку на вадзе! Захоўвайце меры бяспекі, беражыце сябе і сваіх блізкіх.
Юрый ГАПОНЧЫК, старшыня раённай арганізацыі АСВОД.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.