Каранцінныя хваробы хрызантэм

Каранцінныя хваробы хрызантэм

яяяя

Для Беларусі каранціннымі хваробамі хрызантэм з’яўляюцца: аскахітоз і белая ржа.
Аскахітоз пашкоджвае хрызантэмы ў любым узросце і ўсе часткі расліны: кветкі, сцябло, лісты і нават карані. Выклікае захворванне грыб. На ліставой пласцінцы і чаранку з’яўляюцца шэрыя, шэра-карычневыя ці чарнаватыя плямы. Лісты згніваюць ці высыхаюць і застаюцца павіслымі на сцяблінах. На пялёстках хворых кветак узнікаюць цёмныя крапіны. Пашкоджаная галоўка робіцца светла-карычневай, і неўзабаве ўся кветка разбураецца.
Захворванне можа праходзіць у шырокіх тэмпературных межах – ад 9 да 26 градусаў. Грыб выходзіць з зімы ў выглядзе міцэлія ці як споры. Апошнія могуць прарастаць пасля перазімоўкі ў суровых умовах, калі тэмпература даходзіць да мінус 29 градусаў па Цэльсію.
Аскахітоз распаўсюдж-ваецца чаранкамі, зрэзанымі кветкамі, расліннымі парэшткамі, а таксама з зямлёй, што прыліпла да кораня.
Белай іржой у хрызантэм пашкоджваюцца ў асноўным лісты, вельмі рэдка сцябліны. Узбуджальнік – грыб. Захворванне з’яўляецца ў выглядзе невялікіх бледна-жоўтых плям на верхняй і ніжняй паверхні лістоў. На іх ніжняй паверхні адпаведна плямам развіваюцца выпуклыя васкавідныя пустулы ад светла-жоўтага да ружовага колеру. У той час, як плямы на верхнім баку робяцца ўпалымі, гэтыя пустулы больш выступаюць і бялеюць. Пашкоджаныя лісты заўчасна адміраюць, абвісаюць па сцябле, і расліны выглядаюць як абпаленыя. Белая ржа распаўсюджваецца чаранкамі, зрэзанымі кветкамі, расліннымі парэшткамі.
Вольга САВАСЦЯНЧЫК, галоўны аграном-дзяржаўны інспектар Жабінкаўскай раённай інспекцыі насенняводства, каранціну і аховы раслін.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro