Закон гаворыць “не” ручным камбайнам

Закон гаворыць “не” ручным камбайнам

sukos-prietaisas-kuriuo-melynes-renkamos-draudziamu-budu-61813477

Акрамя неспрыяльнага надвор’я на змяншэнне колькасці лясных ягад (чарніц), уплываюць і “варварскія” адносіны лю-дзей пры іх нарыхтоўцы. Пачатак сезона іх збору штогод устанаўліваецца абласнымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, якія паведамляюць грамадзянам пра гэта ў сродках масавай інфармацыі. На Брэстчыне актыўны збор лясных ягад пачаўся з 22 чэрвеня.
Берасцейцы бягуць у лес, але пры гэтым не ведаюць правілаў нарыхтоўкі чарніц. Згодна з імі для задавальнення ўласных патрэб дазваляецца збіраць чарніцы на землях любых катэгорый без выдачы дазвольных дакументаў. Нарыхтоўка і збор іх павінны праводзіцца спосабамі, якія не наносяць шкоду ягаднікам, забараняецца прымяняць розныя механічныя прыстасаванні (саўкі, грабянькі і інш.), якія наносяць пашкоджанні ягаднікам і зніжаюць тым самым ураджайнасць у наступныя гады.
Што датычыцца суб’ектаў гаспадарання, то ім для працы неабходна атрымаць рашэнне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа на спецыяльнае карыстанне аб’ектамі расліннага свету, калі дзейнасць будзе ажыццяўляцца за межамі ляснога фонду.
Асобы, якія парушылі правілы нарыхтоўкі і збору, нясуць адміністрацыйную адказнасць паводле арт. 15.26 КоАП Рэспублікі Беларусь, які гаворыць: “Збор і нарыхтоўка чарніц на забароненых тэрыторыях ці без дазвольнага дакумента, калі яго атрыманне абавязковае; парушэнне тэрмінаў; прымяненне забароненых сродкаў ці метадаў нарыхтоўкі чарніц – караюцца папярэ-джаннем ці штрафам да 20 базавых велічыняў”.
Брэсцкая міжраённая інспекцыя спадзяецца на экалагічную культуру грамадзян і цывілізаваны падыход да прыродакарыстання. Аб фактах парушэнняў неабыякавыя да праблем роднай прыроды могуць тэлефанаваць кругласутачна ў дзяжурную службу ў Брэсце: (80162)20-70-00.
Брэсцкая міжраённая інспекцыя аховы
жывёльнага і расліннага свету.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro