Нават вызвалілі з пасады

Нават вызвалілі з пасады

1441776946_1371433008839002161Сёлета ў першым паўгоддзі ў Камітэт дзяржкантролю вобласці паступілі 883 звароты, што ў 1,8 раза больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Больш чым у два разы было вусных зваротаў грамадзян да кіраўніцтва і кіруючых асоб Камітэта. Яны паступілі пад час асабістых і выязных прыёмаў, а таксама пры правядзенні “прамых тэлефонных ліній”, агульная іх колькасць 416.
З пачатку года Камітэтам праведзена 26 “прамых тэлефонных ліній”, пад час 28-мі выязных прыёмаў з кіраўніцтвам і начальнікамі структурных падраздзяленняў мелі зносіны больш за 60 чалавек.
Паводле вынікаў праве-дзенага маніторынгу аб разглядзе звароту жыхара в. Богушы Баранавіцкага раёна на “прамую тэлефонную лінію” старшыні Дзмітрыя Баско за парушэнні, што дапускаюцца ў МТК “Богушы” ААТ “Уцёс”, начальніку МТК аб’яўлена вымова, а дырэктар таварыства вызвалены ад займаемай пасады.
З мэтай маніторынгу грамадскай думкі і аператыўнага рэагавання на праблемныя сітуацыі для папярэджання прычын іх узнікнення пад час уступнай кампаніі абласным камітэтам у другім квартале праведзены тры “гарачыя тэлефонныя лініі” па тэме “Абітурыент-2016”.
З мэтай павышэння эфектыўнасці работы з насельніцтвам начальнікі структурных падряздзяленняў дзяржкантролю прынялі ўдзел у дзевяці пасяджэннях гаррайвыканкамаў вобласці з абмеркаваннем праблемных пытанняў рэгіёна, пад час іх правялі асабістыя прыёмы грамадзян і тэлефонныя лініі.
Найбольш зваротаў паступіла за паўгоддзе ад жыхароў Брэста, Пінска, Баранавічаў, Івацэвіцкага, Брэсцкага, Лунінецкага, Кобрынскага і Камянецкага раёнаў. Яны ў асноўным датычыліся дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый, камунальна-бытавых пытанняў і добраўпарадкавання, грамадзянска-прававых адносін, дзейнасці органаў выканаўчай улады, прыватызацыі жыллёвага фонду і інш.
Паводле праверкі зварота жыхара Пінска аб супрацьпраўнай дзейнасці ЗАТ “Аграмашдэталь” пры закупках, у дзеяннях дырэктара калектыву ўстаноўлены прыкметы злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 233 “Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць” Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь”. У адносінах кіраўніка ўзбуджана крымінальная справа.
Асобна адзначым, што ў 5,5 раза павялічыліся звароты ў Камітэт, якія датычацца дзейнасці органаў выканаўчай улады. Пры гэтым вынікі праводзімых кантрольных мерапрыемстваў сведчаць аб непрыняцці ў шэрагу выпадкаў мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі дастатковых мер, накіраваных на вырашэнне ўзнятых праблем. Так, пры разглядзе па даручэнні Камітэта зварота дырэктара ДУСП “Племзавод Мухавец” па самавольным захопе зямельнага ўчастка, які належаў прадпрыемству, выявілася, што ЗАТ “Форэст Фенікс” завалодаў ім для складзіравання лесаматэрыялаў пад паветранай лініяй электраперадачы. За гэтае правапарушэнне начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама прыцягнуты Камітэтам да адміністрацыйнай адказнасці.
Пад час разгляду праблем, выкладзеных у зваротах, якія паступілі і знахо-
дзяцца на кантролі, у першым паўгоддзі праведзена 14 праверак. Паводле іх 15 кіруючых і 2 юрыдычныя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці – штрафу на агульную суму 10800,0 тыс. руб. (да дэнамінацыі), 38 чалавек прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, з якіх 4 вызвалены ад займаемых пасад, узбуджана адна крымінальная справа.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro