Дела дорожные

Дела дорожные

Я жыву па вул.Кароткіна ў Жабінцы, што адразу за чыгункаю. Метраў сто вуліцы зусім разбітыя коламі цяжкагрузных аўтамашын. У адну з такіх ямін я трапіў днямі вяртаючыся дамоў, ледзь ногі не павыкручваў. Калі ж на вул.Кароткіна з’явіцца прыстойная дарога?
Р.Раковіч, пенсіянер.
На званок Рыгора Аляксеевіча мы папрасілі адказаць намесніка старшыні райвыканкама А.В.Шалтанюка.
— Пытанне добраўпарадкавання вуліцы Кароткіна ў райвыканкаме разглядалася, як вынік — яно ўнесена ў план мерапрыемствам развіцця горада на 2011 год. Вясной, калі будуць добрыя ўмовы надвор’я, там абавязкова правядзём рамонтныя работы за кошт арганізацый, што карыстаюцца дарогаю для падвозу грузаў ад чыгункі, а гэта ў першую чаргу ДРБУ-103 (начальнік У.М.Свірыдаў), ПМК-10 (М.А.Шпакоўскі), ПМК-19 (П.У.Вайноўскі), КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ” (А.М.Будзько), інш. Хочацца выказаць прабачэнне жабінкаўцам за часовыя нязручнасці.
Жыхароў вул.Кароткіна хвалюе таксама праблема аб павышэнні бяспекі ў гэтым раёне горада. Вядома, чыгунка з’яўляецца небяспечным месцам, дзе здараюцца і трагічныя выпадкі. Разумеючы гэта, Жабінкаўскі раённы выканаўчы камітэт узнімае пытанне перад РУП “Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі” аб будаўніцтве праз чыгуначныя пуці пешаходнага моста, які павінен з’явіцца менавіта ў раёне вул.Кароткіна.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top