Новая ініцыятыва прафсаюзаў

Новая ініцыятыва прафсаюзаў

1

Нацбанк падтрымаў ідэю ФПБ па стварэнні гарантыйнага фонду для выплаты заробку пры банкроцтве прадпрыемстваў.
Праведзена рабочая сустрэча кіраўніцтва Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і Нацыянальнага банка ў Мінску ў штаб-кватэры ФПБ. Удзельнікі яе абмеркавалі актуальныя пытанні грашова-крэдытнай палітыкі краіны, пытанні ўзаемадзеяння банкаў з рэальным сектарам эканомікі. Размова ішла пра магчымасць зніжэння крэдытных ставак у эканоміцы, механізмах падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу.
Старшыня ФПБ Міхаіл Орда адзначыў, што для ўсіх вельмі важна захаваць баланс інтарэсу бізнесу і працоўных. “Для прафсаюзаў асабліва важна, каб у чалавека была праца і магчымасць зарабляць. А гэта напрамую залежыць ад таго, наколькі эфектыўна працуюць прадпрыемствы, – сказаў ён. – Мы бачым, што сёння складваецца няпростая сітуацыя ў эканоміцы і на рынку працы. Патрэбны новыя рабочыя месцы, аб гэтым таксама ішла размова і на пятым Усебеларускім народным сходзе. Кіраўнік дзяржавы паставіў перад усімі органамі ўлады задачу – стварыць за пяцігодку 250 тысяч рабочых месцаў. Але для гэтага патрэбны інвестыцыі і даступныя крэдыты”.
Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаур падкрэсліў: “Асноўная задача на бягучы перыяд – захоўваючы макраэканамічную збалансаванасць, выйсці на ўстойлівы рост нацыянальнай эканомікі. Але трэба разумець, што без структурных рэформ тут не абысціся і наша агульная задача – мінімізаваць магчымыя негатыўныя наступствы і падтрымаць слабыя слаі насельніцтва. Без гэтага пэўнага эфекту мы не атрымаем”.
Пад час сустрэчы была разгледжана ініцыятыва Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі на стварэнне гарантыйнага фонду на выпадак нявыплаты заработнай платы пры банкроцтве прадпрыемстваў. “Такі фонд можа фарміравацца на салідарнай аснове, а расходавацца як у якасці дапамогі працоўным, так і на фінансавую падтрымку на тэрміновай і зваротнай асновах асобных прадпрыемстваў. Ідэя стварэння гарантыйнага фонду разам з выкарыстаннем іншых інструментаў сацыяльнай падтрымкі працоўных калектываў пры правядзенні рэарганізацыі прадпрыемстваў падтрымана кіраўніцтвам Нацбанка. Дасягнута дамоўленасць працягваць прадметнае абмеркаванне гэтых пытанняў у бліжэйшы час”, – паведамілі ў прэс-службе ФПБ.
Ніна КАЛЫБСКАЯ,
старшыня Жабінкаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro