Кандыдаты, на старт!

Кандыдаты, на старт!

IMG_48403 ліпеня пачалося вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Яно магчыма ад палітычных партый, працоўных калектываў, а таксама шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў. У палітычную барацьбу за 110 дэпутацкіх месцаў у Палаце прадстаўнікоў уключылася 428 каманд – менавіта столькі ініцыятыўных груп зарэгістравалі акруговыя камісіі краіны. На вуліцах гарадоў пачалася кампанія па зборы подпісаў за вылучэнцаў на дэпутацкі пост. Неабходна заручыцца падтрымкай як мінімум тысячы чалавек.
На Жабінкаўшчыне (якая, як вядома, уваходзіць у Белавежскую выбарчую акругу №8) зарэгістраваны чатыры ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання: за Алега Мікалаевіча Бегаля, Міхаіла Аляксандравіча Кашчэву, Аляксея Васільевіча Марчука і Жанну Уладзіміраўну Стаціўка. Аб пачатку працэсу вылучэння кандыдатаў у дэпутаты сведчаць пікеты ініцыятыўных груп. На гэтым тыдні яны з 17 да 18 гадзін вечара праводзіліся каля магазіна “Сузор’е” і на пляцоўцы ля рэстарана “Вясёлка”. Людзі падыходзілі, цікавіліся кандыдатурай і пакідалі свае подпісы за прэтэндэнта на дэпутацкае крэсла.
На здымку: пад час пікета ля магазіна “Сузор’е”.
Фота Святланы Бяляк.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*