Пажаданні да дня нараджэння горада

Пажаданні да дня нараджэння горада

У наступныя выхадныя Жабінка адзначыць Дзень горада, прымеркаваны да свайго дня вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (21 ліпеня 1944 года). Якіх зменаў жыхары райцэнтра чакаюць да гэтага свята, што пажадана зрабіць у горадзе і якой павінна быць святочная праграма, пацікавілася карэспандэнт раёнкі.

IMG_8222Алена Завяржэнец з мужам Юрыем і дачкой Міланай:
– Да Дня горада трэба кожнаму паклапаціцца пра чысціню на сваім падворку і ля яго. Мой муж працуе механікам у ЖКГ. Прадпрыемства правяло аптымізацыю і скараціла амаль усіх дворнікаў на прыдамовых тэрыторыях, таму гаспадарам цяпер неабходна самім наводзіць парадак. Суботнікі, на мой погляд, добрая і патрэбная справа.
Мы часта гуляем з дачкой у гарадскім парку. Аднак там не ўсюды зручна праехаць з каляскай: трэба рамантаваць дарожкі, тратуары. І яшчэ парк неабходна добраўпарадкоўваць, бо там шмат галля, смецця. Многа варон, а людзі прыходзяць сюды адпачыць, а не паслухаць “крык вароніных грамад”. Пад час святкавання Дня горада хацелася б пабольш моладзевых мерапрыемстваў, новых дзіцячых конкурсаў і праграм, багатага асартыменту тавараў, прычым мы аддаём перавагу беларускім вытворцам.
Мікалай Забабуха, пенсіянер:IMG_8218
– Жабінка, на мой погляд, адносна чысты і добраўпарадкаваны горад. Аднак, мне здаецца, што урнаў для смецця ў райцэнтры малавата – гэта пытанне да жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Што тычыцца праграмы Дня горада, мне даспадобы выступленні народных калектываў, хацелася б іх пачуць. Добра было б, каб больш было мерапрыемстваў для дзяцей: канцэртная праграма для іх, атракцыёны, конкурсы.
IMG_8219Яўгенія Варабей, у дэкрэтным адпачынку, з дачкой Анечкай, 11 месяцаў:
– Дарогі ў некаторых дварах – гэта жах, з каляскай гуляць даволі нязручна: ямкі, выбоіны, не абсталяваны спускі з бардзюраў. На вуліцы Кірава іх зрабілі, а напрыклад, на Свабоды абсталяваны ўсяго адзін. Добра было б, каб да свята горада дарогі “падлаталі”, з’езды з бардзюраў абсталявалі. На мерапрыемствах 9 мая і 3 ліпеня нам вельмі падабаецца салют, хацелася б убачыць яго і на Дзень горада.
Ірына Ганчар, дырэктар Жабінкаўскай ЦБС:
– Наш калектыў марыць пра новы будынак для раённай бібліятэкі, які б стаў упрыгажэннем горада-спадарожніка (не да Дня горада, а ўвогуле). У парку добра было б абсталяваць не дзіцячую пляцоўку пад самым сонцам, а цэлы гарадок дзе-небудзь у цянёчку. Не хапае ў райцэнтры дзіцячай кавярні, дзе можна было б з малымі паесці марожанага, выпіць гарбаты з пірожным. Адчынілася крама “Салодкі свет” ля рынка, але там пакуль няма IMG_8226столікаў, няма марожанага на вагу. Нядаўна там з’явілася кофе-машына, аднак кошты на кубачак танізуючага напою нятанныя.
Што да мерапрыемстваў, то яны, на мой погляд, заўсёды цікавыя і разнастайныя.
Пётр Астаповіч, вадзіцель:
IMG_8215– Мяне, як кіроўцу, хвалюе адна праблема. Ля магазіна “Еўраопт” ёсць два слупы з ліхтарамі, што стаяць на тратуары. Яны размешчаны настолькі блізка да стаянкі, што машыны, якія паркуюцца, увесь час з гэтымі слупамі “цалуюцца”. Хацелася б, каб да Дня горада ці ўвогуле гэтая праблема была вырашана. А так наш райцэнтр чысты, утульны, і мясцовым жыхарам, і прыезджым гасцям вельмі падабаецца. Усіх жабінкаўцаў віншую са святам горада і жадаю здароўя і шчасця!
Апытвала і фатаграфавала Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro