Распазнаць хваробу дапаможа дыягностыка

Распазнаць хваробу дапаможа дыягностыка

i

Сухоты – інфекцыйнае захворванне, якое перадаецца паветрана-кропельным шляхам ад хворага на лёгачную форму, які вылучае мікабактэрыі пры размове, кашлі, чханні. Без адпаведнага лячэння кожны чалавек, што пакутуе на актыўную форму сухотаў, штогод можа заразіць у сярэднім 10-15 чалавек. Часцей заражаюцца асобы, якія кантактуюць з хворым у памяшканнях, што дрэнна праветрываюцца. Самыя частыя выпадкі заражэнняў узнікаюць пры сямейных кантактах.
Захварэць на сухоты можа кожны чалавек і ў любым узросце. Хваробай пашкоджваюцца амаль усе органы: лёгкія, мозг, ныркі, лімфатычныя вузлы, косці, вочы, скура.
Захворванне развіваецца, калі мікабактэрыі пачынаюць актыўна размнажацца і шкодзяць лёгкія ці іншыя органы. Пры адсутнасці лячэння чалавек можа загінуць.
Калі хворы часта прапускае прыём прызначаных лекаў, то мікабактэрыі выпрацоўваюць устойлівасць да процісухотных лекаў. Пры гэтым лячэнне зацягваецца на 18-36 месяцаў.
Вялікае значэнне мае стан імуннай сістэмы арганізма. На імунітэт адмоўна ўплываюць стрэсавыя сітуацыі і дэпрэсія, курэнне і ўжыванне алкаголю. Самая высокая рызыка ўзнікнення захворвання ў ВІЧ-інфіцыраваных.
Пры з’яўленні асноўных сімптомаў, да якіх адносяцца: кашаль на працягу трох тыдняў і больш, зніжэнне масы цела, агульная слабасць і стамляльнасць, нязначнае павышэнне тэмпературы цела працяглы час, моцная патлівасць (асабліва па начах), боль у грудной клетцы, адышка пры невялікай фізічнай нагрузцы, пагаршэнне апетыту – трэба прайсці абследаванне.
Распазнаць на ранняй стадыі хваробу дазваляе флюараграфія. Метад дыягностыкі сухотаў у дзяцей – спроба Манту, Дыяскінтэст. Эфектыўным спосабам папярэджання заражэння і захворвання з’яўляецца правядзенне прышчэпак.
Аснова прафілактыкі сухотаў – выкананне рэжыму працы і адпачынку, рацыянальнае харчаванне, адмова ад курэння, наркотыкаў, алкаголю, загартоўванне, заняткі фізкультурай. Часцей бывайце на свежым паветры – мікабактэрыі сухотаў гінуць пры ўздзеянні прамога сонечнага святла.
Вераніка ХАРКОВІЧ,
урач-фтызіятр паліклінікі
УАЗ “Жабінкаўская ЦРБ”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro