Як засцерагчыся ад насякомых

Як засцерагчыся ад насякомых

komari

Лета – час адпачынкаў, выхадных дзён з роднымі, сябрамі, час пікнікоў на свежым паветры. Але атрымліваць асалоду ад прыроды перашкаджаюць полчышчы гнюсу, якія назойліва звіняць, гудуць і кусаюцца. Гэта прадстаўнікі двукрылых крывасосных насякомых: камары, макрацы, мошкі і слепні. Нападаючы і балюча кусаючы, яны пакідаюць на месцы ўкусу сляды, якія выклікаюць у многіх алергічныя рэакцыі. Пры масавым нападзенні гэтых насякомых акрамя ацёкаў, запалення і свербу ў вобласці ўкусаў можа развіцца інтаксікацыя арганізма, якая вядзе да агульнай слабасці, дрыжыкаў, павышэння тэмпературы, прыгнечання сардэчнай дзейнасці, парушэння функцый дыхальнай і нервовай сістэм. Яны з’яўляюцца і пераносчыкамі малярыі, тулярэміі, шэрагу паразітарных захворванняў.
На тэрміны з’яўлення насякомых і іх колькасць уплываюць умовы надвор’я. Часцей за ўсё іх можна ўбачыць ужо ў красавіку, напрыклад, камароў. А вось макрацы ва ўмовах нашага клімату лётаюць да кастрычніка.
Каб пазбегнуць укусаў
насякомых, неабходна:
* апранаць такое адзенне, якое максімальна прыкрывае адкрытыя ўчасткі цела;
* для адпачынку на прыродзе выбіраць светлыя месцы, якія добра праветрываюцца;
* выкарыстоўваць рэпеленты – сродкі, якія адпужваюць насякомых (крэмы, ласьёны, аэразолі, гелі), якія можна наносіць на адзенне і адкрытыя ўчасткі цела, нават дзецям. Гэтыя сродкі можна набыць у аптэках, магазінах. Але варта пазбягаць пападання прэпарата на слізістую рота, вока, носа, пашкоджаныя ўчасткі скуры;
* не пакідаць адчыненымі вокны і дзверы ў асветленых памяшканнях, устанаўліваць ахоўныя сеткі;
* правяраць, ці не плодзяцца дзе-небудзь лічынкі непадалёк ад вашага дома, дачы;
* выкарыстоўваць электра-фумігатары, электрычныя кілеры для барацьбы з насякомымі;
* абкурваць палаткі можна дымам з ядлоўцу, гваздзікоў, валяр’янавага кораню.
Для абароны ад насякомых можна скарыстацца
і народнымі сродкамі:
* узяць любы адэкалон і дабавіць туды некалькі кропель валяр’яны, гваздзікі, лаванды;
* дапамогуць і розныя мазі, якія змяшчаюць ментолавае ці іншае эфірнае масла (бальзам “Залатая зорка”).
Для зняцця свербу пасля ўкусу можна скарыстацца:
* растворам пітной соды (0,5 чайнай лыжкі на шклянку вады);
* сумессю нашатырнага спірту, напалову разведзенага вадой;
* сокам лімона, цыбулі, трыпутніку, календулы;
* свежым лісцем мяты, чаромхі, пятрушкі, злёгку размятым папярэдне.
Выкарыстоўвайце любыя спосабы абароны ад насякомых. У выпадку ўзнікнення агульнай алергічнай рэакцыі на іх укусы звяртайцеся да ўрача. Беражыце сваё здароўе!
Таццяна КРЭЧКА,
намеснік загадчыка Жабінкаўскай
цэнтральнай раённай аптэкі №27.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro