Размінка перад стартам

Размінка перад стартам

IMG_4779

У панядзелак на палі СВК “Хмелева” выйшлі тры камбайны: убіраць насенне траў і малаціць рапс. Гэта своеасаблівая “размінка”, праверка тэхнікі перад масавым жнівом.
Галоўны аграном Максім Хомік расказаў, што пад час сёлетняга жніва ў гаспадарцы будуць задзейнічаны чатыры КЗС-12 і шэсць КЗС-10.
– Тэхніка дастаткова новая – адпрацавала ўсяго 4-5 сезонаў, – падкрэсліў Максім Анатольевіч. – Экіпажы камбайнераў, маюць за плячыма хлебаробскі вопыт. Тэхнікі па адвозц

ы збожжа дастаткова. Для сушкі новага ўраджаю маем два зернесушыльныя комплексы. Работнікаў, занятых на ўборцы, забяспечваем гарачым харчаваннем. Віды на ўраджай неблагія, ва ўсялякім разе плануем сабраць не менш, чым летась (а ў мінулым годзе намалацілі амаль 5600 тон збожжа). Частыя дажджы і цёплае надвор’е спрыяюць наліванню коласа. Можна сказаць, што да жніва падрыхтаваліся, “аўралаў” не прадбачыцца.
У СВК “Хмелева” неабходна ўбраць 661 гектар жыта, 60 – пшаніцы, 415 – трыцікале, 405 – ячменю, 100 – грэчкі, 30 – аўса, пад зернебабовыя адведзена 225 гектараў.

IMG_4799IMG_4806Людзі вытрымаюць, абы надвор’е і тэхніка не падводзілі.
Святлана БЯЛЯК.
На здымках: камбайнеры Юрый Хоміч, Аляксандр Дзерш і вадзіцель Мікалай Хоміч занятыя на ўборцы насення траў; Аляксандр Бобрык і Раман Навумук; Іван Дзянішчыч абмалочвае рапс.
Фота аўтара.

 

 

 

 

 

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro