С Новым годом!

С Новым годом!

Паважаныя жыхары раёна!
Віншуем вас з надыходзячым 2011 годам!
Адыходзячы ў гісторыю год запомніцца знакавымі падзеямі: выбарамі ў мясцовыя Саветы дэпутатаў, святкаваннем 65-й гадавіны Вялікай Перамогі, IV Усебеларускім народным сходам і, вядома, выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Ён стаў для кожнага з нас годам выбару, выпрабаванняў, быў насычаны важнымі падзеямі ў сацыяльна-эканамічнай і духоўнай сферах. Увойдзе ў гісторыю, як год стабільнага, упэўненага замацавання дасягнутых вынікаў ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі. Мы дасягнулі пэўных поспехаў у прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці, будаўніцтве жылля, паляпшэнні работы ўстаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры і іншых аспектаў дзейнасці. Прызнаны ўсім працоўным калектывам, усім жыхарам раёна, якія ўнеслі важкі ўклад у дасягненні. Асобнае віншаванне Даніілу Казлову, які абараняў гонар Беларусі на дзіцячым “Еўрабачанні-2010” і быў пятым.
2011 год павінен стаць для ўсіх нас не менш стваральным. Толькі сумеснымі намаганнямі мы зможам дасягнуць высокіх мэтаў, пастаўленых IV Усебеларускім народным сходам, зрабіць наша жыццё яшчэ лепшым.
Жадаем вам, каб у надыходзячым годзе мір і спакой не пакідалі вашы хаты, каб у вашых душах захоўвалася вера ў лепшае будучае, надзея на шчасце, любоў да сваіх блізкіх і нашай Радзімы. Моцнага ўсім здароўя, дабрабыту і поспехаў.
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённы выканаўчы камітэт.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top