Іх прафесіяналізм – канкрэтныя справы

Іх прафесіяналізм – канкрэтныя справы

Я пераканана, што сапраўдны прафесіяналізм вымяраецца не гадамі, а рэальнымі дасягненнямі, карысцю, якую праца аддадзеных сваёй справе людзей прыносіць грамадству і дзяржаве ў цэлым. Работа падатковых органаў, арыентаваная на абарону дзяржаўных інтарэсаў, адначасова дапамагае развіццю і рэалізацыі жыццёвых мэтаў самых розных катэгорый плацельшчыкаў – ад індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асобаў да буйных вытворчых прадпрыемстваў.

IMG_4590У апошнія гады наша служба актыўна рухае канцэпцыю падатковага адміністравання, якая ўяўляе сабою пашыраныя зносіны з плацельшчыкамі ў электронным выглядзе. У выніку такое ўзаемадзеянне зводзіцца да правядзення камеральнага кантролю пададзеных падатковых дэкларацый і іншых звестак пра дзейнасць плацельшчыка без выхаду на дакументальную праверку да яго. Гэта дазваляе, у тым ліку на ранняй стадыі, ліквіда-ваць парушэнні (памылкі).
Адным з такіх крокаў з’яўляецца ўкараненне з 1 ліпеня бягучага года механізму функцыянавання электронных рахункаў-фактур па ПДВ. Гэта ўжо патрабаванне часу, таму што стварэнне электроннага дакументаабароту – агульны вектар у развіцці сістэмы падатковага адміністравання._DSC9639
Паступовы рух да пастаўленых мэтаў патрабуе ад кожнага работніка інспекцыі дадатковых штодзённых намаганняў і канцэнтрацыі ўвагі, гібкасці ў пошуку новых падыходаў пры рашэнні пастаўленых задач. Наша сумесная задача з плацельшчыкамі – забяспечыць правільнасць налічэння, своечасовасць і паўнату аплаты падаткаў у бюджэт. З гэтаю мэтаю супрацоўнікі інспекцыі рэгулярна праводзяць нарады з плацельшчыкамі, “прамыя лініі”, індывідуальныя гутаркі. Усё гэта вымагае паслядоўнасці, на-стойлівасці і карпатлівасці як работнікаў, так і пла-цельшчыкаў, што дазваляе нам забяспечыць паступленне 96,8% плацяжоў у добраахвотным парадку.
Хачу сказаць дзякуй кіраўнікам, галоўным бухгалтарам ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” і “Жабінкаўскі”, ПМК-19, ПМК-10, СВК “Рагазнянскі” і “Вазнясенскі”, фермерскай гаспадаркі “Улас”, ТАА “Аграстыль”, прыватных прадпрыемстваў “ПалСан – сервіс”, “Клепаносаў і К” і “Саўчук і кампанія”, ТАА “Электравымярэнне” і “СлаўАўтаплюс”, якія разлічваюцца з падаткамі ва ўстаноўленыя законам тэрміны. Сёлета за першае паўгоддзе ў кансалідаваны бюджэт раёна паступіла больш як 123 мільярды рублёў.
У фарміраванні яго даходаў удзельнічалі 425 арганізацый, 435 індывідуальных прадпрымальнікаў і 12 тысяч фізічных асобаў па асноўных даходных крыніцах: падаходны падатак, ПДВ, падатак на зямлю і нерухомасць, адзіныя з індывідуальных прадпрымальнікаў і ад выручкі сельгаспрадукцыі, экалагічны. Каб дасягнуць такіх вынікаў, работнікам давялося прыкласці нямала намаганняў, цярпення і прафесійных навыкаў. Але трэба адзначыць, што акцэнт у нашай працы робіцца на прафілактычныя меры: часцей праводзяцца маніторынг дзейнасці суб’ектаў гаспадарання аналізуюцца базы дадзеных, г.зн. увага надаецца камеральнаму кантролю, паводле якога ў бюджэт паступіла 2,6 мільярда рублёў.
У першым паўгоддзі праведзена 25 падатковых праверак, якімі ахапілі 2,4 % арганізацый, 3,4% індывідуальных прадпрымальнікаў, у 100% з іх выяўлены парушэнні падатковага заканадаўства. Колькасць іх да адпаведнага перыяду мінулага года скарацілася на 15. Паступленні ў бюджэт за кошт кантрольных мерапрыемстваў склалі 3,2 мільярда рублёў. Пастаянна ў полі зроку прадпрымальніцкая дзейнасць, дзе найбольшая верагоднасць ухілення ад падаткаў. У бягучым годзе праведзена 20 рэйдавых праверак, з ценявога абароту спагнана тавараматэрыяльных каштоўнасцяў на 333,7 мільёна рублёў.
Усе нашы дасягненні – гэта вынік работы 15 спецыялістаў інспекцыі, добрасумленных і працавітых, якія пастаянна павышаюць свой прафесійны ўзровень.
Неацэнную дапамогу і падтрымку нам пастаянна аказвае выканаўчая ўлада, поспехам садзейнічаюць добрыя ўзаемаадносіны з аддзелам унутраных спраў райвыканкама, партнёрскія адносіны з плацельшчыкамі, абмен вопыту з калегамі з іншых раёнаў.
Напярэдадні прафесійнага свята ад душы жадаю ўсім работнікам інспекцыі, незалежна ад абставін, каб наша важная для грамадства работа прыносіла задавальненне і жаданне дасягнуць новых вышыняў. Выказваю сваю прызнанасць і ўдзячнасць ветэранам падатковай службы. Дзякуй плацельшчыкам за добрасумленнасць і адказнасць, паразуменне і партнёрскія ўзаемаадносіны. Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, міру і дабра, упэўненасці ў заўтрашнім дні і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.
Любоў ЯРМАШУК, начальнік падатковай інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь у Жабінкаўскім раёне.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top