Каб лета было бяспечным

Каб лета было бяспечным

iУ рамках рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню” жабінкаўскія выратавальнікі наведалі кругласутачны лагер “Дружба”, а таксама летнік працы і адпачынку “Вясёлка”, якія дзейнічалі на базе Ленінскай СШ.
Спецыяліст РАНС Таццяна Мартынава правяла з дзецьмі прафілактычную гутарку на тэму пажарнай бяспекі, нагадала правілы паводзін пры пажары, у лесе, на вадаёме, правяла віктарыну і гульню “Самы спрытны”.
Найбольш займальнай часткай праграмы для дзяцей стала дэманстрацыя пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і абсталявання. Яе правёў начальнік каравула ПАВЧ №1 Жабінкі Віталь Раманоўскі, распавёў дзецям пра цяжкія будні пажарнікаў-выратавальнікаў, паказаў баявую вопратку.
У дадатак да ўсяго самы адважны з хлапчукоў прымерыў на сябе спецадзенне, індывідуальную маску абароны органаў дыхання і адчуў, як цяжка даводзіцца выратавальнікам працаваць у цяжкіх умовах агню і дыму.
Скончылася сустрэча воднай феерыяй і масай станоўчых эмоцый.

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro