Дэнамінацыя: асаблівасці работы плацежных картак і банкаў

Дэнамінацыя: асаблівасці работы плацежных картак і банкаў

 

З 1 ліпеня 2016 года ў Рэспубліцы Беларусь праве-дзена дэнамінацыя беларускага рубля. Рашэнне аб гэтым замацавана ўказам №450 ад 4 лістапада 2015 года. Дэнамінацыя будзе праведзена шляхам замены існуючых у абарачэнні банкнотаў узору 2000 года на банкноты і манеты ўзору 2009 года ў суадносінах 10 000 і 1 беларускі рубель.

timthumb

Рэгіёны забяспечыны грашамі новага ўзору

Начальнік галоўнага ўпраўлення наяўнага грашовага абарачэння Нацбанка Сяргей Гайко адзначыў, што да правядзення дэнамінацыі былі вывучаны патрэбнасці рэгіёнаў у грашовых сродках. «У Нацыянальнага банка хопіць грошай на ўсіх, таму рэгіёны, зразумела, забяспечаны ў тых патрэбнасцях, якія заявілі. Пры гэтым калі ў частцы банкнотаў мы маем больш-менш канкрэтную лічбу, якая неабходна і рэгіёнам, і банкам, то па манетах – гэта новы вопыт. Банкі, разумеючы сваю частку, заказвалі неабходны аб’ём манет, але кліенты пакуль з насцярожанасцю да гэтага ставяцца, і тых аб’ёмаў, якія неабходны, напрыклад, у гандлёвых сетках, мы пакуль не ведаем», – адзначыў ён.Пры гэтым Сяргей Гайко ўдакладніў, што структурныя падраздзяленні самога Нацбанка забяспечаны новымі грашамі на працяглы перыяд часу.«У ліпені мы поўнасцю будзем задавольваць нашы рэгіёны – дастаўляць туды і банкноты, і манеты», – падкрэсліў ён.
Гаворачы аб правядзенні размену грошай узору 2000 года на грошы ўзору 2009 года, Сяргей Гайко растлумачыў, што інфармацыя аб гэтым будзе размешчана на сайтах банкаў. «Паводле паведамленняў нашых банкаў, будуць адкрыты асобныя касы для размену. Акрамя таго, у большасці выпадкаў гэтыя аперацыі будуць праводзіцца ва ўсіх касах камерцыйных банкаў. Камісія пры гэтым не прадугле-джваецца, Нацбанк рэкамендаваў працаваць без спагнання платы. Гэтыя аперацыі Нацбанк будзе ажыццяўляць і ў сваіх касах», – канстатаваў ён.

Гандаль гатовы да дэнамінацыі

Усе неабходныя арганізацыйныя мерапрыемствы праведзены, падрыхтаваны растлумачэнні, як працаваць у тых ці іншых пазаштатных сітуацыях і ўмовах. Асноўная нагрузка ляжа на касіраў, таму значная ўвага ўдзялялася іх навучанню.
Намеснік міністра гандлю Эдвард Матуліс заклікаў пакупнікоў з разуменнем ставіцца да выпадкаў, калі разлікі будуць крыху павольныя. Касірам можа спатрэбіцца дадатковы час для работы адначасова з грашамі старога і новага ўзораў.
Касавыя апараты, якіх у Беларусі чатыры віды, першы час могуць працаваць па-рознаму. У некаторых выпадках пакупнікі пры разліку банкаўскімі карткамі будуць атрымліваць чэкі (адзін касавы, другі – ад тэрмінала), у якіх будуць пазначаны сумы ў грашах старога і новага ўзору. Эдвард Матуліс падкрэсліў, што гэтага не трэба палохацца. Касавае абсталяванне будзе заменена на працягу паўгода, адведзенага на хаджэнне грошай двух узораў.

Усе аб’екты гандлю і грамадскага харчавання Белкаапсаюза гатовы да работы ва ўмовах дэнамінацыі

Акрамя таго, Белкаапсаюз стварыў рабочыя групы, якія будуць працаваць непасрэдна ў рэгіёнах, каб аператыўна вырашаць праблемныя сітуацыі, калі яны ўзнікнуць.
Мінгандаль будзе пра-водзіць маніторынг цэн ва ўмовах дэнамінацыі, адсочваць работу гандлёвых аб’ектаў. Напрыклад, у частцы таго, каб абавязкова забяспечвалася магчымасць разлічвацца карткамі.

Пры ўзнікненні пытанняў з карткамі – звяртацца ў банк-эмітэнт

Адказваючы на пытанне, як дзейнічаць трымальнікам картак, якія сутыкнуліся ў першыя дні дэнамінацыі з праблемамі, начальнік галоўнага ўпраўлення плацежнай сістэмы і лічбавых тэхналогій Нацыянальнага банка Аляксандр Сотнікаў парэкамендаваў звяртацца ў банк-эмітэнт. Уся інфармацыя аб спецыфіцы функцыянавання кожнага банка-эмітэнта размешчана на яго афіцыйным сайце, многія банкі апавясцілі сваіх кліентаў шляхам СМС-паведамленняў, праз інтэрнэт-банкінг і гэтак далей. Прадстаўнік Нацбанка параіў трымальнікам картак спланаваць свае плацяжы, а таксама пракансультавацца ў сваіх банках на прадмет функцыянавання, у тым ліку дыстанцыйных каналаў абслугоўвання, інтэрнэт-банкінгу, мабільнага банкінгу.

Касы арганізацый пасля дэнамінацыі

Як будуць працаваць касы беларускіх арганізацый пасля дэнамінацыі, расказала начальнік галоўнага ўпраўлення рэгулявання бухгалтарскага ўліку, справаздачнасці і аўдыту Міністэрства фінансаў Беларусі Таццяна Рыбак.
З 1 ліпеня ў касы арганізацый паступаюць грашовыя знакі ўзору 2000-га і 2009 года. «Вартасныя паказчыкі ў прыходных і расходных касавых ордэрах, а таксама касавай кнізе з 1 ліпеня пазначаюцца ў дэнамінаваных беларускіх рублях», – адзначыла Таццяна Рыбак.
Напрыклад, калі ў касу арганізацыі ўнесена 2 млн рублёў узору 2000 года і 300 рублёў 50 капеек узору 2009 года, афармляецца адзін прыходны касавы ордэр, у якім пазначаецца сума 500 рублёў 50 капеек (2 000 000: 10 000 + 300,50).

МЗП і тарыфная стаўка пасля дэнамінацыі

Урадам Беларусі ўстаноў-лены памеры мінімальнай заработнай платы (МЗП), тарыфнай стаўкі першага разраду і дыферэнцыраваных даплат, якія ўжо дзейнічаюць з 1 ліпеня бягучага года з улікам дэнамінацыі.
Так, з 1 ліпеня бягучага года памер месячнай мінімальнай заработнай платы складае Br230, памер тарыфнай стаўкі першага разраду для аплаты працы работнікаў бю-джэтных арганізацый і іншых арганізацый, што атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўніваюцца па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, – Br29,8, штомесячныя дыферэнцыраваныя даплаты работнікам бюджэтных арганізацый, якія тарыфікуюцца 1-17 разрадамі, – у дыяпазоне ад Br8,6 да Br7,5.
Базавая велічыня пасля дэнамінацыі ўстаноўлена ў памеры Br21 з 1 ліпеня бягучага года.
БелТА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro