Як ты сэрцу майму міла, Беларусь!

Як ты сэрцу майму міла, Беларусь!

Першыя ліпеньскія дні на беларускай зямлі азнаменаваны цудоўнай падзеяй. Яна з’яўляецца лёсавызначальнай у гісторыі краіны. Гэта 3 ліпеня 1944 года, калі воінскія злучэнні разам з беларускімі партызанамі вызвалілі ад гітлераўскіх акупантаў сталіцу нашай краіны – Мінск. Пазней наш народ у гэты дзень пачаў адзначаць галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці. Мы, нашчадкі тых, хто са зброяй у руках змагаўся з фашыстамі на фронце, знаходзячыся ў партызанскіх атрадах, знішчаў ворага, стаяў ля станка, дзе кавалася зброя для перамогі, прыходзім на святыя мясціны ўжо дзясяткі гадоў, каб схіліць галовы перад мужнасцю і стойкасцю нашых дзядоў і бацькоў, каб ушанаваць светлую памяць тых, хто не вярнуўся з палёў бітваў Вялікай Айчыннай вайны.
Усё далей і далей адыходзяць у гісторыю тыя страшныя падзеі, але дзень, калі Беларусь сапраўды набыла свабоду і незалежнасць, назаўсёды застанецца ў сэрцах пакаленняў.

_DSC9242Па добрай традыцыі 3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Беларусі – шырока святкуецца і на жабінкаўскай зямлі. Мерапрыемствы святочнага дня распачынаюцца ля помніка загінулым воінам і партызынам. Так было і сёлета. Пасля гімна Беларусі да мікрафона падышоў старшыня Жабінкаўскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Гарадзецкі. Кіраўнік раёна адзначыў: “Дзень Незалежнасці Беларусі для ўсіх нас асаблівае свята. Гэта сімвал суверэнітэту і свабоды нашай Радзімы, гераічнага мінулага і шчаслівай будучыні беларускага народа. Гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе гісторыю, хто сваёй працай і талентам уносіць штодзённы ўклад у росквіт роднай зямлі._DSC9213
На шчасце, у нас няма такой трагічнай сітуацыі, як тры чвэрці стагоддзя назад. У Беларусі зараз мір, цішыня, парадак. Мы жывём і працуем на сваёй роднай зямлі. На прыкладзе нашых суседзяў пераканаліся, што мір – найвялікшае багацце! Зберагчы мір у нашай краіне, значыць, зберагчы саму краіну.
Стварэнне міралюбівай і добрасуседскай палітыкі, непрымальнасць выкарыстання сілы ў вырашэнні міжнародных супярэчнасцяў дазволілі нам стаць асноўнай пляцоўкай для перагавораў па ўрэгуляванні ўзброенага канфлікту ў суседняй Украіне.
Гісторыя нас навучыла, што любая міралюбівая палітыка павінна быць падмацавана рэальнай магчымасцю дзяржавы абараніць свой народ.
Сёння адзначаецца 25-годдзе суверэннай Беларусі. Гэта перыяд станаўлення нашай дзяржавы, галоўны акцэнт быў зроблены на забеспячэнне стабільнага эканамічнага развіцця. Мэтанакіравана развіваецца і Жабінкаўскі раён, назіраецца станоўчая дынаміка развіцця народнагаспадарчага комплексу і намечаных сацыяльна-эканамічных прыярытэтаў. Толькі за апшнюю пяцігодку вытворчасць прамысловай прадукцыі ў дзеючых цэнах павялічылася ў 3,3 раза.
Тэмп росту рознічнага тавараабароту склаў 150 працэнтаў (трэцяе месца ў вобласці), экспарт тавараў павялічыўся больш, чым у 8 разоў і склаў 2,4 мільёна долараў ЗША, у эканоміку раёна інвесціравана 640 мільярдаў рублёў.
У сельскагаспадарчай галіне важнай па-дзеяй стала будаўніцтва свінагадоўчага комплексу на 24 тысячы галоў у вёсцы Сычова.
Праведзена значная работа па газіфікацыі раёна. Сёння газіфікавана 36 сельскіх населеных пунктаў і Жабінка.
_DSC9418Паважаныя жыхары Жабінкаўшчыны! Усе станоўчыя пераўтварэнні, дасягненні і поспехі нашага раёна дасягнуты дзякуючы вашай напорыстай і добрасумленнай працы. Дзякуй вам за гэта”.
У заключэнне Дзмірый Мікалаевіч узгадаў асноўныя акцэнты, якія вынікаюць з праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на бліжэйшыя пяць гадоў, што была прынята на Усебеларускім народным сходзе. Гэта павышэнне долі высокатэхналагічнай вытворчасці, занятасць насельніцтва, экспарт, інфарматызацыя, моладзь. Рухаючай сілай развіцця павінен стаць чалавек, яго ініцыятыва, талент і прадпрымальнасць. У бліжэйшы час краіне трэба будзе нарошчваць свой эканамічны патэнцыял, умацоўваючы супрацоўніцтва з усімі краінамі на раўнапраўнай аснове. Беларусь уступае ў новы этап сусветнага развіцця – перыяд інавацый, тэхналагічных прарываў і ідэй.
_DSC9283Кожны беларус удзячна і беражліва захоўвае памяць пра тых, хто аддаў сваё жыццё за мірнае неба над нашымі галовамі. Няшмат засталося ветэранаў, хто прынёс доўгачаканую Перамогу. Словы ўдзячнасці ім на мітынгу сказаў старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў” падпалкоўнік запасу Сяргей Візнер. Ён зазначыў, што Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў стала суровым выпрабаваннем на мужнасць і трываласць нашага народа. Яна прадэманстравала вялікую сілу, смеласць, самаахвярнасць, цвёрдасць і патрыятызм беларусаў. Дзякуючы іх самаадданасці, мужнасці і патрыятызму мы атрымалі права жыць пад мірным небам, у свабоднай і незалежнай краіне. “Таму асаблівыя словы ўдзячнасці, вядома, ветэранам вайны, падпольшчыкам, працаўнікам тылу, усім, хто з небыцця і попелу адрадзіў нашу Айчыну”, – сказаў Сяргей Візнер.
Моладзь – светлая і надзейная будучыня Беларусі, ад яе ў краіне чакаюць новых ідэй і смелых пачынанняў у навуцы, эканоміцы, культуры, сацыяльным і палітычным жыцці грамадства. “Мы гаворым пра бясцэнны вопыт пакаленняў пераможцаў, – так пачала сваё выступленне на мітынгу актывістка раённага грамадскага аб’яднання “БРСМ” Марына Базылюк. – Сёння ў Дзень Незалежнасці Беларусі і 72-ой гадавіны вызвалення краіны ад фашысцкіх захопнікаў адзначаем, што ваш працоўны і жыццёвы вопыт, ваша цярпімасць і настойлівасць служаць добрым прыкладам для нас. Вы забяспечылі нам тое жыццё, якім мы жывём цяпер. Многае залежыць ад нас, каб ваша старасць была дастойнай і спакойнай. Нам радасна, таму што вы не адзінокія, вас любяць і паважаюць”.IMG_4432
Марына Базылюк падаравала ўсім удзельнікам мітынгу песню “Белая ластаўка”.
Хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак і вянкоў да помніка загінулым воінам і партызанам была ўшанавана памяць аб пакаленні, якое ў жорсткіх баях выстаяла ў барацьбе з акупантамі і прынесла на нашу зямлю свабоду і незалежнасць.
Далей мерапрыемствы працягваліся ў ГДК, дзе была аформлена кніжна-ілюстраваная выстава “Заўсёды жыві і квітней, Беларусь” і адбыўся канцэрт заслужанай артысткі Беларусі Алёны Ланской, а таксама Настассі Ціхановіч, што прынёс захапленне талентам спявачак.
Заключным момантам канцэрта была карзіна жывых кветак ад райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў і ўсіх жыхароў Жабінкаўшчыны.
Далей былі выступленні конна-спартыўнага клуба “Белая Русь”, якія выклікалі цікавасць як у дарослых, так і ў дзяцей._DSC9573
Усё часцей на небе з’яўляліся хмары, здавалася, вось-вось пальецца дождж. Надвор’е ўсё ж такі ўнесла свае карэктывы ў святочную праграму. Удалося павесяліцца дзецям і правесці матчавую сустрэчу па футболе паміж камандамі Жабінкі і аграгарадка Ракітніца, дзе перамаглі футбалісты райцэнтра з лікам 3:1. Іншыя мерапрыемствы святочнай праграмы, акрамя дыскатэкі, перанесены на Дзень горада.
Нягледзячы на неспрыяльнае надвор’е, Жабінка святкавала Дзень Незалежнасці: весялілася моладзь, дзетвара і людзі сталага веку дапазна.
Людміла КОСЦІНА.
Фота Святланы КІСЛАЙ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top