Дні, напоўненыя здароўем і пазнаннем

Дні, напоўненыя здароўем і пазнаннем

Летняя пара – самая жаданая для ўсіх дзяцей. Напярэдадні аздараўленчай кампаніі бацькі і педагогі Ленінскай адзінаццацігодкі аб’ядналіся і пастараліся напоўніць жыццё хлопчыкаў і дзяўчынак радасцю цікавых зносін, конкурсамі, гульнямі, спартыўнымі спаборніцтвамі, паездкамі.

Чэрвень закончыўся. Менавіта ён быў пры-свечаны паўнавартаснаму аздараўленню вучняў. 65 хлопчыкаў і дзяўчынак адпачывалі ў летніку з дзённым знаходжаннем. Дзевяць дзён працаваў у нашай школе кругласутачны лагер і столькі ж часу – лагер працы і адпачынку.
За васемнаццаць дзён, на маю думку, у летніку “Дружба” дзеці атрымалі паўнавартасны адпачынак і аздаравіліся. Вялікая ўвага на працягу ўсёй змены надавалася спартыўным мерапрыемствам. Гэта быў адзін з асноўных накірункаў лагера. Дзеці мелі магчымасць наведваць басейн, удзельнічаць у спартландыях, эстафетах, турнірах, спартыўных гульнях. Усе мерапрыемствы садзейнічалі развіццю калектывізму і каманднага духу, сяброўскіх адносін, узаемападтрымкі і ўзаемавыручкі. З мэтай выхавання патрыятычных пачуццяў і знаёмства з гісторыяй Радзімы была праведзена віртуальная экскурсія “Белавежская пушча”, вясёлыя пазнаваўчыя віктарыны пра птушак і жывёл. Развіццю пазнаваўчых здольнасцяў і далучэнню да чытання кніг былі пры-свечаны інтэлектуальная гульнёвая праграма “Чытач года”, віктарына “Шчаслівы выпадак”, гульня-віктарына “Зялёны доктар”. З мэтай папулярызацыі кінематографа дзеці наведвалі кінатэатр. З задавальненнем выхаванцы глядзелі фантастычныя і прыгодніцкія фільмы, якія потым абмяркоўвалі разам з выхавальнікамі. Паспяхова працаваў лінгвістычны атрад. Штодня праводзіліся конкурсы і віктарыны на замежнай мове. Дзеці разумова развіваліся, атрымлівалі новыя веды, удзельнічалі ў агульналагерных мерапрыемствах, дзе праяўлялі свае лінгвістычныя навыкі.
У нашай школе на перыяд летніх канікулаў фарміруюцца таксама вучнёўскія рознаўзроставыя атрады па месцы жыхарства. Паводле загаду ўстановы адукацыі вызначаны іх кіраўнікі, складзены спісы дзяцей, з бацькамі праведзены гутаркі. Плануецца праца трох такіх атрадаў. У кожным з іх адпачываць будзе каля дзесяці чалавек.
На працягу ўсіх летніх месяцаў арганізуецца работа школьнага стадыёна і спартыўнай залы, спартыўных гульнёвых пляцовак.
Выхавальнікі і педагогі Ленінскай адзінаццацігодкі рабілі і робяць усё, каб дзеці цікава адпачылі і шмат новага даведаліся. Пра гэта сведчаць задаволеныя і шчаслівыя ўсмешкі хлопчыкаў і дзяўчынак.
Наталля АБРАМАВА, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ленінскай адзінаццацігодкі.IMG_2958

IMG_2618У Жабінкаўскім ЦТДіМ у летніку “Калейдаскоп” адпачывалі 30 хлопчыкаў і дзяўчынак. Выхавальнікі пастараліся, каб юным гарэзам тут было цікава і весела. Кожны дзень быў насычаны рознымі праграмамі і падзеямі. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем танцавалі, малявалі, забаўляліся, удзельнічалі ў шматлікіх конкурсах і віктарынах, вывучалі родны край. Так, юныя жабінкаўцы пабывалі на экскурсіях у Пятровіцкім лясніцтве, Жабінкаўскіх РАУС і РАНС, Дэпартаменце аховы, участку кантактнай сеткі дыстанцыі пуці, раённым вузле паштовай сувязі, Залуззеўскім Доме-музеі народнай творчасці. У Хмелеўскім СДК дзеці пасябравалі з юнымі творцамі дзіцячага гурту “Дараносіца”, паўдзельнічалі ў народнай гульні “Пуга”. Таксама да адпачываючых “Калейдаскопа” прыходзілі ўрач-гігіеніст і прадстаўнік ДАІ. Дапытлівым і цікаўным жабінкаўцам было зусім не сумна ў летніку!
На здымку: весела бавілі час у “Калейдаскопе”.

Тэкст і фота Святланы Кіслай.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro