Асабісты прыклад – дзейсны сродак

Асабісты прыклад – дзейсны сродак

IMG_3956У мінулую суботу раніцай ля будынка райвыканкама было шматлюдна. Звыш 40 чалавек сабраліся на суботнік, ініцыяваны кіраўніком раёна Дзмітрыем Гарадзецкім.

У размове з карэспандэнтам раёнкі ён адзначыў, што нарадзілася ідэя навядзення парадку на зямлі не толькі раз у год, а пастаянна, і яна была падтрымана раённым Саветам дэпутатаў, работнікамі райвыканкама.
– Удзячны калегам, якія адгукнуліся на прапанову. Мы вырашылі даць пачатак добрай справе і сваім прыкладам паказаць, што стварэнне прыгажосці, IMG_8180утульнасці і камфортных умоў вакол сябе – гэта клопат не толькі ўладаў, а кожнага, – сказаў Дзмітрый Мікалаевіч. – Да таго ж такім чынам мы сэканомім дзяржаўныя сродкі на ўтрыманне дарог – і гэта немалаважна ў сённяшняй сітуацыі ў краіне.
У добраахвотнай справе на карысць малой радзімы, акрамя старшыні раённага выканаўчага камітэта, прынялі ўдзел яго намеснікі Аляксандр Грыгарчук, Максім Антанюк, старшыня раённага Савета дэпутатаў Анатоль Шалтанюк, работнікі ўпраўлення працы, занятасці і сацыяльнай абароны, землеўпарадкавальнай службы, аддзела адукацыі, спорту і турызму, а таксама фінансавага. Неабходнымі IMG_8160атрыбутамі: рыдлёўкамі, фарбай і пэндзлямі – забяспечыла стваральнікаў чысціні і парадку ДРБУ №103 на чале з яго начальнікам Алегам Марчанкам, які і сам не стаяў без справы.
Атрымалася сапраўднае свята працы, якое падарыла ўсім удзельнікам бадзёрасць і добры настрой. Агульнымі намаганнямі былі абноўлены 13 прыпыначных пунктаў па дарозе Жабінка – Мацясы. Некаторыя з іх цяпер не пазнаць: напрыклад, прыпыначным пунктам “Вуліца Дачная” і ў адзін бок, і ў другі можна было паставіць пасля суботніка 10 балаў. Яны ачысціліся ад травы і бруду, а іх бартавыя камяні заззялі свежымі фарбамі. Галоўны ўрач IMG_8157Жабінкаўскай ЦРБ Анатоль Лаўрукевіч, які праязджаў міма, спыніўся, уражаны абноўленым выглядам прыпынку, і паабяцаў, што работнікі бальніцы таксама прымуць удзел у наступных суботніках.
– Месцаў і аб’ектаў, якія трэба ўпарадкаваць, хапае, – сказаў Дзмітрый Гарадзецкі, – таму чакаем ініцыятыў ад працоўных калектываў, прадпрыемстваў, арганізацый, жыхароў Жабінкаўшчыны, якія захочуць унесці свой уклад у навядзенне парадку на зямлі. Упэўнены, што актывісты РК ГА “БРСМ” падхопяць гэтую ініцыятыву. Плануем праводзіць такія суботнікі штоквартальна. Калі кожны ўнясе свой IMG_8145невялічкі ўклад у добраўпарадкаванне роднага горада і раёна: навядзе парадак на ўласным падворку, у двары шматкватэрнай забудовы, – атрымаецца выдатны вынік, і перад гасцямі горада будзе нясорамна. Усім добра вядома: тое, што зроблена сваімі рукамі, цэніцца нашмат больш.
Асабісты прыклад – дзейсны сродак, стымул іншым да работы, адзначыў старшыня райвыканкама. Дзмітрый Мікалаевіч ні на хвіліну не выпускаў з рук рыдлёўку і ў той жа час жартаваў і падбадзёрваў астатніх. Добры настрой кіраўніка раёна перадаўся і астатнім удзельнікам суботняй акцыі, бо яна з тых традыцый, якія суправаджаюцца словам “добрая”. І як IMG_8139бы да яе не ставіліся тыя, для каго яна родам з мінулага, пагадзіцеся, што для большасці суботнік – сапраўднае свята абнаўлення, выдатная нагода разам прывесці ў парадак наш агульны дом.
Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК.
Фота аўтара.

 

 

 

 

 

 

IMG_3991

 

 

 

 

 

 

 

IMG_3990

 

 

 

 

 

 

 

IMG_3989

 

 

 

 

 

 

 

IMG_3988

 

 

 

 

 

 

 

IMG_3973

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro