Старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Наталля Карпук уручыла дыпломы пераможцам, якія паказалі выдатныя вынікі ў раённым спаборніцтве на веснавых палявых работах.
Лепшым работнікам на ўнясенні сродкаў аховы раслін стаў Дзмітрый Аляксандравіч Савосін з СВК “Вазнясенскі”.
Ён унёс сродкі аховы раслін на 4767 гектарах.
Прафсаюзны лідар ад душы павіншавала рупліўцу і пажадала далей трымаць марку перадавіка.
Да слоў віншаванняў далучылася таксама кіраўнік гаспадаркі Надзея Рыгораўна Кандрацюк.
– Усяму калектыву вельмі прыемна, што наш работнік у ліку пераможцаў, – гаварыла яна. – Дзмітрый Аляксандравіч – шчыры, самаадданы і працавіты чалавек, руплівец зямлі. Думаю, у яго будзе яшчэ нямала перамог.
Лепшым аратым у раёне стаў механізатар СВК “Маціевічы” Сяргей Барысавіч Навуму.
Ён “Джон Дзірам” узараў 881 гектар глебы. Дарэчы, ягонае імя занесена ў раённую Галерэю працоўнай славы.
Трактарыст-машыніст Руслан Васільевіч Новік з ААТ “Ракітніца” – пераможца раённага спаборніцтва на веснавых палявых работах сярод механізатараў сельгасарганізацый, якія былі заняты на ўнясенні мінеральных угнаенняў.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.